Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 12 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“Галава беларускае праваслаўнае царквы, архіепіскап Філафей выслаў сп. Менскаму Гарадзкому камісару, як прадстаўніку тутэйшае нямецкае цывільнае ўлады, ліст, у якім ён дзякуе за дазвол на працэсію з нагоды Вадохрышча і за падтрыманьне і дапамогу ў правядзеньні яе. Архіепіскап піша, паміж іншага: “Працэсія да Сьвіслачы ў дзень Вадохрышча, у якой узялі ўдзел на чале з архіепіскапам 20 сьвятароў, злучаны хор з 100 асобаў і духавая аркестра, пакінула незабыўнае і невымоўнае ўражаньне у душах удзельнікаў, лік якіх можна сьмела лічыць на 20–25 тысячаў”.

“Рэспубліка”, 1994 год:

“У чацьвер у Вярхоўным Савеце адбылася прэсавая канфэрэнцыя Мечыслава Грыба і іншых членаў беларускай дэлегацыі, якая ўдзельнічала ў рабоце чарговай Міжпарлямэнцкай асамблеі краін СНД, якая адбылася ў пачатку тыдня ў Санкт-Пецярбургу… Закрануўшы палітыка-эканамічную сытуацыю ўнутры рэспублікі, Мечыслаў Грыб выказаў сваё выключна адмоўнае стаўленьне да прызначанай на 15 лютага палітычнай стачкі. У той жа час лідэр парлямэнту заявіў, што на чарговым паседжаньні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету ён мае намер вынесьці пытаньне пра вызначэньне ў будучыні дзяржаўнага ладу Беларусі. Асабіста ён трымаецца думкі пра неабходнасьць увядзеньня ў рэспубліцы пасады прэзыдэнта, выбары якога могуць адбыцца ўжо ў чэрвені гэтага году”.

“Прессбол”, 1994 год:

“Вячаслаў Францавіч Кебіч выканаў увесь прыгатаваны для яго пратакол, уручыў кожнаму са спартоўцаў, што ад’яжджалі ў Лілехамэр, дыплём удзельніка Алімпіяды, а таксама даў Ігару Жалязоўскаму дрэўка зь бел-чырвона-белым сьцягам, якое шасьціразовы чэмпіён сьвету мусіў быў панесьці на чале беларускай дэлегацыі на “Olympic Park”. Цёплыя словы алімпійцам сказалі трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандар Мядзьведзь (як віцэ-прэзыдэнт НАК), кампазытар Валеры Іваноў (як аўтар беларускага алімпійскага гімну) і экс-рэкардзмэнка сьвету Марыя Іткіна (як старшыня Саюзу спартоўцаў). Апошняя з радасьці аб’явіла ганаровым сябрам Саюзу сьцяганосца беларускай каманды. Як пэўны час таму — прэм’ера краіны. Застаецца знайсьці дзесяць адрозьненьняў паміж спартоўцам Кебічам і спартоўцам Жалязоўскім”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG