Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШВЭЦЫЯ – ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ


Вольга Караткевіч, Прага

Лідэры кіруючай сацыял-дэмакратычнай партыі разам з актывістамі розных швэдзкіх арганізацыяў падтрымалі кампанію STOP-LUKA, на пікетах у Стакгольме супраць недэмакратычнага шляху Беларусі выступаў, напрыклад, адказны за супрацоўніцтва з ЗША, дэпутат швэдзкага парлямэнту Ўрбан Алін, сябра рабочай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі. Урбан Алін актыўна падтрымліваў і рэзалюцыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў пытаньні Беларусі – ён уваходзіць у швэдзкую дэлегацыю.

У 2000 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу беларускі стэнд наведаў прэм’ер Швэцыі Горан Пэрсэн, які ў інтэрвію Свабодзе адзначыў, што ў Швэцыі зь вялікай заклапочанасьцю сочаць за падзеямі ў Беларусі.

Іншыя швэдзкія палітыкі бралі ўдзел у дэбатах па Беларусі, у якіх удзельнічаў тады і Васіль Быкаў. У швэдзкім парлямэнце прайшлі слуханьні па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў тым ліку сытуацыі са зьніклымі, а былая міністарка замежных справаў Анна Ліндт, якая была забітая, у інтэрвію беларускай Свабодзе сказала, што пабудова дэмакратычнай Беларусі – адна з прыярытэтных задачаў Швэцыі.

Дадам, што Швэдзкі інстытут і міністэрства замежных справаў падтрымліваюць шматлікія праекты – у галіне мэдыяў ідзе супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў часта запрашаюцца ў Швэцыю дзеля тлумачэньня рэальных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG