Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГААЗЕ ПАСЬЛЯ МЕСЯЧНАГА ПЕРАПЫНКУ АДНАВІЎСЯ СУДОВЫ ПРАЦЭС НАД БЫЛЫМ ПРЭЗЫДЭНТАМ ЮГАСЛАВІІ СЛАБАДАНАМ МІЛОШАВІЧАМ


Віталь Тарас, Прага

(Руш: ) “Шчыра кажучы, я думаю, што мы мелі некалькі выдатных сьведкаў, у тым ліку непасрэдных, якія, з нашага гледзішча, змаглі пераканаўча паказаць сувязь паміж Мілошавічам, кіраўніцтвам у Белградзе і тым, што здарылася. Я ведаю, што генэральны пракурор Карла дэль Понтэ абсалютна ўпэўненая: нават калі б мы спынілі судовы працэс, мы ўжо цяпер мелі б дастатковыя доказы, каб вынесьці прысуд”.

Галоўнае абвінавачаньне тычыцца падзеяў у Срэбраніцы. Пракуратура лічыць, што Мілошавіч нясе адказнасць за забойства сямі тысяч чалавек, пераважна мусульманаў, у Срэбраніцы ў 1995 годзе. Мілошавіч абвяргае гэтыя абвінавачаньні як абсурдныя. Ён даводзіць, што ў той час як прэзыдэнт Сэрбіі ня мог умешвацца ў падзеі ў Босьніі, дзе йшла вайна. Мілошавіч, якому 29 жніўня споўніцца 62 гады, па-ранейшаму скардзіцца на высокі крывяны ціск і праблемы з сэрцам, з-за чаго працэс ужо неаднойчы перапыняўся. Між тым, заканчэньне працэсу чакаецца не раней наступнага году.

(Руш:) “Паводле разумнага сцэнару выглядала б лягічна і нармальна, калі б абароне былі перададзеныя матэрыялы справы цягам году, і гэта дазволіла б нам абвесьціць вырак у 2005 годзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG