Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ ДАМАГЛАСЯ СКАРАЧЭНЬНЯ ВЯШЧАНЬНЯ РАСЕЙСКІХ ТЭЛЕКАНАЛАЎ НА БЕЛАРУСЬ


Ігар Карней, Менск

Ад заўтрашняга дня кіраўніцтва адмысловага перадаючага цэнтру, што месьціцца ў сталічным прыгарадзе, пасёлку Калодзішчы, мусіць, так бы мовіць, "дазаваць", тэле- і радыёэфір расейскіх каналаў на тэрыторыю Беларусі. У шэрагу гатовых да істотнага скарачэньня вяшчаньня — расейскія радыёстанцыі "Маяк", "Юность", а таксама тэлеканалы РТР, НТВ і "Культура". Чым выкліканае падобнае рашэньне, цягам дня не маглі патлумачыць ні ў Міністэрстве сувязі, якое непасрэдна кіруе працай перадаючага цэнтру, ні ў структуры той жа Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Толькі позна ўвечары тэлефонную трубку зьняў сам старшыня нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў, які пацьвердзіў, што інфармацыя, якая зьявьлася ў другой палове дня, спраўды мае месца.

(Рыбакоў: ) "Ну, калі такая інфармацыя прайшла, значыцца, гэта так. І прычына ў вялізных запазычанасьцях перад Міністэрствам сувязі. Сумы настолькі вялікія, што вузел сам па сабе не разьвязваецца, і мы вымушаныя былі пайсьці на такі крок. Пакуль плянуецца, што гэтая мера будзе дзейнічаць да моманту аплаты. Але з улікам запазычанасьці вялікіх грошай, невядома, на які тэрмін усё гэта расьцягнецца. Атрымаліся назапашаньні гэтых запазычанасьцяў за некалькі гадоў, а ў дзяржавы няма адпаведных сродкаў, каб усё кампэнсаваць. Усе ж запазычанасьці вісяць на кампаніі. Таму тут вымушаная мера."

Пакуль у ведамстве спадара Рыбакова ня вырашылі, у які час вяшчаньне праграмаў будзе прыпыненае. Але на пытаньне — што гледачы ўбачаць на экране, альбо пачуюць на звыклых частотах "Маяка", ён адказаў адным словам: нічога.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG