Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка–111”

У заўтрашняй праграме вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Мікалай Чыбісаў зь мястэчка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёну, Міхаіл Васілеўскі зь Берасьця, Алесь Марціновіч з Баранавічаў і Леанід Малашка зь Менску.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:
– разважаюць пра стратэгію і памылкі апазыцыі ў часе падрыхтоўкі вясновых масавых акцыяў пратэсту;
– выказваюць меркаваньні пра апошнія арышты высокапастаўленых чыноўнікаў і дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў;
– распавядаюць пра тое, як выжываюць вяскоўцы ў занядбаных калгасах;
– дзеляцца думкамі наконт зьместу асобных праграмаў беларускай Свабоды.


“Палітычная геаграфія”. Чарнобыльская зона

215 тысяч гектараў зямлі, лясоў, балотаў, пад сотню бязьлюдных вёсак, дзе некалі жыло блізу 70 тысяч чалавек – усё гэта ўладаньні Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку, больш вядомага як Чарнобыльская зона. Забруджаныя тэрыторыі зьведалі тры хвалі адсяленьня, аднак і па сёньня там жывуць людзі, і ня ўсе яны скардзяцца на лёс. Вандроўка Ягора Маёрчыка ў “зону” – слухайце заўтра.


“Беларуская Атлянтыда”. Нявольніцкі кірмаш у Магілёве

Тое, пра што заўтра распавядуць аўтар праграмы Вячаслаў Ракіцкі й гісторык Ян Шубанскі, можна назваць дзікунствам. Але гэта факт гісторыі беларуска-расейскіх дачыненьняў: у сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў Магілёве існаваў нявольніцкі кірмаш, на якім гандлявалі палоннымі маскоўцамі.

Па “жывы тавар” добра ўзброеныя магілёўскія месьцічы рабілі адмысловыя выправы ў, як запісана ў кнігах магілёўскага магістрату, “зямлю непрыяцеля маскавіціна”. І захоп людзей, і гандаль імі не супярэчылі заканадаўству Вялікага Княства Літоўскага. Суды разглядалі справы, ці пароўну падзялілі здабычу ўдзельнікі выправаў. Складаліся акты куплі–продажу, у якіх пазначалася, на які тэрмін палонныя прадаваліся.

Перадачу Вячаслава Ракіцкага “Беларуская Атлянтыда” з удзелам гісторыка Яна Шубанскага слухайце на хвалях Беларускай Свабоды заўтра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG