Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА Ў ПРАВАСЛАЎНАЙ КАТЭДРЫ ЗАЯВІЎ, ШТО БОСКІЯ ПРЫКАЗАНЬНІ СУГУЧНЫЯ ЯГО “ПОМЫСЛАМ”


Радыё Свабода.

(Невяроўскі: ) “Сёньня ў Менску халоднае, марознае надвор’е, і я зараз знаходжуся каля Мескага Сьвята-Духавага катадральнага сабору, дзе прыкладна 20 хвілін таму скончылася ўрачыстая калядная Вячэрня, якую служыў мітрапаліт Філярэт, і на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў і сам Аляксандар Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка прыехаў у царкву, спазьніўшыся на гадзіну на пачатак набажэнства. Само набажэнства доўжылася больш за паўтары гадзіны. Пасьля яго выступіў мітрапаліт Філярэт, які заклікаў да еднасьці хрысьціянаў, сьвятароў і віншаваў усіх з Раством і таксама віншаваў Аляксандра Лукашэнку. У сваю чаргу Лукашэнка дзякаваў за віншаваньні і сказаў, што высока цэніць ролю Праваслаўнай царквы ў “захаваньні духоўнай еднасьці народаў пасьля распаду Савецкага Саюзу”, ён таксама доўга дзякаваў мітрапаліту Філярэту за віншаваньні ад патрыярха Алексія.

Лукашэнка таксама сказаў наступнае:

(Лукашэнка: ) “Не забі, не скрадзі, любі бліжняга – усе гэтыя і іншыя сьвятыя прыказаньні гэтак блізкія нашым сёньняшнім думкам і мэтам…”

Пасьля гэтага хор прасьпяваў многая лета Аляксандру Луккашэнку.

На набажэнстве прысутнічалі прэм’ер Генадзь Навіцкі, міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў, міністар абароны Леанід Мальцаў ды іншыя высокія чыноўнікі. Але што адметна, на набажэнстве, фактычна, зусім не прысутнічалі прадстаўнікі заходніх краінаў. Толькі амбасадар Чэхіі Фойцік і нунцы Ватыкану, архібіскуп Іван Юркавіч былі ў храме. Былі таксама амбасадары азіяцкіх краінаў, напрыклад, Туркмэністану.

Пасьля набажэнства я задаў пытаньне міністру замежных справаў Міхаілу Хвастову пытаньне, чаму так адбылося, што паслоў не было, а запрашэньні мелі ўсе амбасадары. На гэта мне Хвастоў заявіў: “Спытайцеся ў іх, у паслоў”.

Варта таксама адзначыць, што сваё пасланьне мітрапаліт Філярэт выдаў па-беларуску і прасіў рэдактароў усіх, нават рускамоўных, газэтаў друкаваць яго ў беларускамоўным варыянце.

Пасьля набажэнства Лукашэнка, вышэйшыя чыноўнікі і мітрапаліт Філярэт накіраваліся ў Палац Рэспублікі, дзе мае адбыцца ўручэньне прэміяў за духовае адраджэньне. Хоць заснавальнікамі гэтых прэміяў выступае Праваслаўная царква і ўрад, але калі я сёньня запытаўся ў сакратара менскай епархіяльнай управы Андрэя Петрашкевіча пра склад намінантаў, ён адказаў, што ня ведае. У мэдыях таксама нічога не паведамлялася”.

(Караткевіч: ) “Як вернікі рэагавалі на палітызаванасьць службы?”

(Невяроўскі: ) “Сабраліся розныя людзі, дык, натуральна, і рэагавалі па-рознаму, адны выходзілі, іншым падабалася”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG