Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДНОЙЧЫ ЎКРАІНСКАЯ РАКЕТА ЎЖО ТРАПЛЯЛА Ў ЖЫЛЫ ДОМ


Алесь Вараневіч, Кіеў

Тады з палігону ў Чарнігаўскай вобласьці падчас вайсковых манэўраў ракета трапіла ў жылы дом у горадзе Бравары, што пад Кіевам. А паколькі ўкраінскія вайскоўцы не адразу прызналі сваю датычнасьць да гэтай трагедыі, то яшчэ і цяпер журналісты ставяцца з пэўным недаверам да іх заяваў.

На гэты час існуе дзьве асноўнычя вэрсіі катастрофы. Амэрыканскія экспэрты надалей настойваюць, што самалёт магла зьбіць украінская ракета, а ў Расеі лічаць, што гэта быў тэракт, у выніку якога загінула 78 чалавек.

Сёньня ўначы Леанід Кучма запэўніў у тэлефоннай размове Ўладзімера Пуціна, што абвінавачаньні ўкраінскіх сілаў супрацьпаветранай абароны ў гібелі самалёта абсалютна неабгрунтаваныя, а міністар абароны Ўкраіны Аляксандар Кузьмук заявіў, што ніводная з украінскіх ракетаў не магла адляцець на такую адлегласьць, каб трапіць у расейскі Ту-154, апрача таго ўсе запускі былі пад шматплянавым кантролем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG