Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДОМАШ УСЁ Ж Ў РЭАНІМАЦЫІ


Сяргей Навумчык, Прага

Каб даведацца, што насамрэч адбылося з былым кандыдатам у прэзыдэнты, мы патэлефанавалі ягонай даверанай асобе, старшыні гарадзенскага аб’яднаньня “Ратуша” спадару Аляксандру Мелінкевічу. Вось што ён нам паведаміў.

(Мелінкевіч: ) “Сямён Мікалаевіч знаходзіцца ў Першым менскім гарадзкім шпіталі ў рэанімацыйным аддзяленьні. Ён быў дастаўлены туды хуткай дапамогай учора. Спачатку была дрэнная кардыяграма, было падазрэньне на перадінфарктны стан. Пасьля лячэньня стан яго ўчора палепшыўся, мы мелі надзею, што ён праз дзень-два выйдзе. Сёньня лекары кажуць, каб ён затрымаўся там на дзён пяць. Жыцьцю Домаша нічога не пагражае. Дыягназ – вегета-судзінная дыстанія – такі шырокі дыягназ. Лекары кажуць, што каб ня здарылася нічога горшага (кшталту інфаркту), трэба каб ён да канца тыдня застаўся ў шпіталі. А так ён рвецца ў бой і хацеў ехаць з Уладзімерам Іванавічам Ганчарыкам, але сёньня гэтага не атрымалася. Я думаю, стан яго будзе такі, што ён зможа яшчэ паезьдзіць па краіне”.

На сувязі зь Менску быў Аляксандар Мелінкевіч, давераная асоба былога кандыдата ў прэзыдэнты Сямёна Домаша.


XS
SM
MD
LG