Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ СУД СПЫНІЎ СПРАВУ СУПРАЦЬ СЯБРА “ЗУБРА”


Любоў Лунёва, Менск

Алеся Атрошчанкава затрымалі 28 сакавіка, пасьля футбольнага матчу паміж зборнымі Беларусі й Нарвэгіі. Да юнака падышлі невядомыя ў цывільным і пачалі зрываць зь ягонай вопраткі значкі з нацыянальнымі сымбалямі.

Усчалася бойка. У канфлікт умяшаліся міліцыянты і затрымалі Алеся Атрошчанкава. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (паводле артыкулу 156).

Сёньня судзьдзя Натальля Церашкова ўсяго некалькі хвілінаў разглядала гэтую справу і ў выніку спыніла яе з прычыны адсутнасьці складу правапарушэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG