Старасьветчына -- слова зразумелае кожнаму беларусу. Ад яго патыхае
памяцьцю стагодзьдзяў, магнацкімі замкамі й палацамі, шляхецкімі маёнткамі,
засьценкамі і фальваркамі, гаспадарскімі сялібамі і вясковымі хатамі. Увесь
побыт продкаў хаваецца ў гэтым слове з высакароднай сівізной у пасмах.
Старасьветчына -- сантымэнт нармалёвага Беларуса.
"Ад некалькіх гадоў стала ў мяне звычаем выяжджаць на тыдзень-два ў
які-колечы закутак Беларусі для апазнаньня роднай старасьвеччыны." -- пачынае
першую ў нашай літаратуры фантастычную аповесьць "Лябірынты" Вацлаў Ластоўскі.
Гэта быў 23-ці год, а ўжо праз колькі часу Андрэй Мрый укладае ў вусны
бальшавіцкага кар"ерыста і недавучкі Самсона Самасуя словы пра старасьветчыну
і іншае буржуйскае хаўбосьце. Скончылася гэта ўсё тым, пра што пісьменьнік
Георгі Шчарбатаў напісаў: "Але па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя,
усюды рушыліся асновы старасьвеччыны."
Разам з гэтым руйнаваньнем зьнішчаліся народная мараль і памяць, ірваліся
традыцыі, прыходзілі бяспамяцтва і бескультур"е.
Мінуўшчына, даўніна, нябыт, былое, даўняе, а агулам -- больш як два
тузіны сынонімаў у нашай мове знаходзім на старасьветчыну, пры ўсяго двух
вытворных: старасьвецкасьць і старасьвецкі.
Савецкае мовазнаўства праз увесь час імкнулася надаць слову старасьвеччына нэгатыўнае адценьне. Варта пачытаць тлумачальныя слоўнікі ў якіх побач з гэтым словам знойдзеш азначэньні: не сучасны, старамодны, адпаведны свайму (не цяперашняму) часу. Але хіба не адпавядае цяперашняму часу старасьвецкая капліца, старасьвецкі парк, урэшце, старасьвецкі рэцэпт якой-небудзь стравы... Канец стагодзьдзя пачаў вяртаць старасьвеччыне ейныя законныя правы. Праекты рэгэнэрацыі старых мястэчак, аднаўленьня разбураных помнікаў, спробы вяртаньня каштоўнасьцяў нарабаваных цягам фашыстоўскай і бальшавіцкай акупацыяў краю пачалі ўлучаць старасьвеччыну ў нашае жыцьцё а значыць вяртаць народу ўсведамленьне таго, што ён быў ёсьць і будзе гападаром абшараў з такой сучаснай і такой старасьвецкай назвай Беларусь. Сяржук Сокалаў-Воюш.