Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«На сёньняшні дзень дамова аб аб’ёмах пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана»

Мінэнэрга Расеі абвергла зьвесткі пра дамову аб пастаўцы ў 2013 годзе з Расеі ў Беларусь 23 мільёнаў тон нафты, перадае Інтэрфакс.

«На сёньняшні дзень дамова аб аб’ёмах пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана», — цытуе агенцтва паведамленьне Мінэнэрга Расеі, зьмешчанае на сайце ўстановы. Паводле Мінэнэрга, расейскі бок прапанаваў паставіць ў Беларусь ў наступным годзе 18,5 мільёнаў тон сырой нафты і мае намер фармаваць аб’ём пастаўкі ў першым квартале года сыходзячы з гэтага памеру.

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, 21 сьнежня, выступаючы перад студэнтамі БДУІР, заявіў адносна дамоваў аб пастаўках нафты: «Нам трэба 23 мільёна тон, яны давалі 19 мільёнаў паводле балянсу. Праўда, дамовіліся пра 23 мільёны. Нафту мы атрымаем без праблем».
XS
SM
MD
LG