Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дасягнута дамоўленасьць з Расеяй аб атрыманьні ў 2013 годзе 23 мільёнаў тон нафты.


«Нам трэба 23 мільёны тон, яны давалі 19 мільёнаў па балянсе. Праўда, дамовіліся на 23 мільёны. Нафту мы атрымаем без праблем», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведамляе Інтэрфакс.

«Па нафце праблем няма. Калісьці Расея нам адмовілася пастаўляць патрэбную колькасьць нафты. Я яе знайшоў у Вэнэсуэле, у Азэрбайджане. Гэта было для нас менш прыбыткова».

Сёньня, паводле Лукашэнкі, няма неабходнасьці ў пошуку нафты, «таму што мы з расейцамі дамовіліся».
XS
SM
MD
LG