Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Эўракамісар Штэфан Фюле з нагоды гадавіны Плошчы напісаў у сваім твітэры:

«Спрабую глядзець наперад, але ўспаміны пра прэзыдэнцкія выбары 2010-га не зьнікаюць. Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя».

Некалькі дзён таму Эўракамісар Штэфан Фюле сустрэўся ў Брусэлі з намесьнікам старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцінам Стэфановічам і старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной.

Вось што па выніках сустрэчы спадар Фюле сказаў нашаму карэспандэнту: "Нашае пасланьне да Беларусі і да беларускага народу ў тым, што мы на іх баку, мы на баку тых, хто хоча мець больш дэмакратыі, больш разьвітую, сучаcную і эўрапейскую краіну. Мы на баку тых, хто згодны, што ў Эўропе 21-га стагодзьдзя няма месца палітычным вязьням. Нашае пасланьне заключаецца ў поўнай падтрымцы грамадзянскай супольнасьці і тых, хто прасоўвае гэтыя ідэі. Пасланьне ў тым, што мы будзем працягваць займацца гэтым".

Два гады таму на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ЦВК зноў абвясьціў перамогу Аляксандра Лукашэнкі, за якога, паводле ЦВК, прагаласавалі 79,67% выбаршчыкаў. Нязгодная з вынікамі выбараў апазыцыя наладзіла масавую акцыю пратэсту, у выніку якой было затрымана 639 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG