Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар Фюле: «Беларусі трэба вызваляць палітвязьняў»


Штэфан Фюле

Штэфан Фюле

Сёньня ў Стакгольме пачаўся IV форум грамадзянскай супольнасьці праграмы «Ўсходняе партнэрства». У ім удзельнічаюць прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў шасьці краінаў праграмы — Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Разам зь імі працуюць і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці краінаў Эўразьвязу, — паведаміў «Свабодзе» намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Адкрыў форум эўракамісар Штэфан Фюле. Ён аддаў вялікую ўвагу тым падзеям, якія адбываюцца ў рамках праграмы «Ўсходняе партнэрства». І коратка распавёў пра сытуацыю ў кожнай з шасьці дзяржаваў праграмы. Што тычыцца Беларусі, то высокі эўрапейскі чыноўнік назваў непрымальнай для Эўразьвязу сытуацыю, калі тут застаюцца за кратамі палітзьняволеныя і калі тут з боку беларускага ўраду няма ніякіх бачных зрухаў да дэмакратызацыі краіны.

Разам з тым эўракамісар згадаў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца ўдзельніцай «Усходняга партнэрства», а беларуская грамадзянская супольнасьць мае магчымасьць удзельнічаць у праграмах «Усходняга партнэрства».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG