Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тозік прапануе абавязковае дэкляраваньне даходаў для ўсіх


Пра гэта віцэ-прэм’ер заявіў у часе круглага стала ў газэце «Советская Белоруссия», прысьвечанага «сацыяльнаму ўтрыманству».

«У нас каля 400 тысяч чалавек — тых, хто не працуе ці фактычна працуе, сыходзячы ад падаткаў і тым самым таксама паразытуючы на сацыяльнай палітыцы дзяржавы,» — сказаў Анатоль Тозік.

«У гэтым дачыненьні мне падабаецца прапанова Мінпрацы. Яны прапануюць увесьці абавязковае дэкляраваньне для ўсіх грамадзян. А ня толькі чыноўнікаў. Прайшоў год — скажы, за кошт чаго ты пражыў яго, якія даходы і якія расходы меў. У цябе ёсьць і дом, і машына...

І тады, я думаю, гэта вельмі многіх прымусіць выйсьці зь ценю. Спэцыялісты кажуць, што ў нас занадта вялікі працэнт ценявога ВУП. І дадзеныя афіцыйнай статыстыкі зусім не супадаюць з тымі рэаліямі, якія мы бачым на свае вочы. Колькі ў нас аўтамабіляў на душу насельніцтва? Чаму ў менскія рэстараны ня трапіць?»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG