Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 лістапада: 200-тыя ўгодкі Паўлюка Багрыма


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е

Удзень пераменная воблачнасьць, тэмпэратура: +4-+4.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва) адбудзецца адкрыцьцё выставы «Фэст кнігі». Пачатак ум 17.00.

14 лістапада — Сусьветны дзень барацьбы з дыябэтам.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР.

1922 — у Вялікабрытаніі пачала вяшчаць радыёкампанія Бі-Бі-Сі.


У гэты дзень нарадзіліся

1812 — Паўлюк Багрым, беларускі сялянскі паэт.

1902 — Міхась Машара, беларускі пісьменьнік і грамадзка-палітычны дзяяч.

1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.

1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца.

1912 — Янка Золак, беларускі паэт.


У гэты дзень памерлі:

1986 — Мікола Ўлашчык, беларускі гісторык і археограф

2008 — Генадзь Кісялёў, беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Зайграй, зайграй, хлопча малы.
І ў скрыпачку і ў цымбалы.
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?...»
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў сьвет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.

Паўлюк Багрым


ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Працэс Кавалёва-Канавалава. Пракурор папрасіў абодвум сьмяротнае пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG