Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: візыт Сяргея Лаўрова і дзень памяці Тодара Кляшторнага


Літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша». Тодар Кляшторны - у другім шэрагу пасярэдзіне.

Літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша». Тодар Кляшторны - у другім шэрагу пасярэдзіне.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е

У Беларусі сьнег, тэмпэратура ад мінус 2 да нуля.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ

Менск, у офісе кампаніі «Гавары праўду» прэсавая канфэрэнцыя з нагоды будаўніцтва каля Курапатаў забаўляльнага цэнтру. Пачатак аб 11-ай.

У галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) Саюз беларускіх пісьменьнікаў праводзіць вечарыну памяці рэпрэсаваных беларускіх літаратараў. Пачатак а 18.30.

Менск, візыт міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:


1579 — адкрыты Віленскі ўнівэрсытэт.

1919 — У газэце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн».

1921 — Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

1988 — у Менску разагнаныя «Дзяды». У полі пад Курапатамі былі зачытаныя ўстаноўчыя дакумэнты «Мартыралёгу Беларусі» і Аргкамітэту БНФ.

У гэты дзень нарадзіліся

1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі астраном

1871 — Поль Валяры, францускі пісьменьнік.

1885 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.

У гэты дзень памерлі

1937 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Расстраляны НКВД

1937 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік. Расстраляны НКВД

1937 — Юлі Таўбін, беларускі паэт. Расстраляны НКВД

1937 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі. Расстраляны НКВД

2010 — Гары Муліш, нідэрляндзкі пісьменьнік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
Макар Краўцоў

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ


Дзяды — 2011. Онлайн
XS
SM
MD
LG