Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«А дзе можна пабачыць імёны тых, хто расстрэльваў, і што зь імі?» Гэта быў першы сёньня камэнтар да артыкулу: «У Менску адзначаць 75-ю гадавіну масавага расстрэлу нацыянальнай эліты».

Пятнаццаць год таму я апублікаваў кнігу «За кіпучай чэкісцкай работай», якая мела падзагаловак «З жыцьця катаў». Кніга была прысьвечана не ахвярам, а, як вынікае з падзагалоўку, тым, хто арыштоўваў, дапытваў, выносіў прысуды і расстрэльваў. Там падрабязна разьбіраўся лёс аднаго героя ЧК, Макара Гарбачэўскага (чэкіст з 1930, па вушы ў крыві, ён заплаціў за злачынствы партбілетам — у 1961 выключылі з партыі), разглядалася ўнутранае жыцьцё НКВД у Менску (нешта накшталт Садома і Гаморы ў тэрарыюме), дасьледаваўся мэханізм цэнзуры (сьпіс выдадзеных у Беларусі кніг, якія прадпісвалася спаліць паводле загаду № 33 Галоўліту БССР ад 3 чэрвеня 1937 году, займаў дванаццаць старонак і налічваў 421 пазыцыю. На самой справе выданьняў і твораў, якія належала спапяліць, было ў некалькі разоў больш. Супраць 53 прозьвішчаў стаяла пазнака: «усе творы»).

Кнігу завяршаў сьпіс, які зьяўляецца адказам на пытаньне пра імёны катаў. Гэта імёны, якія згадваліся ў кнізе. Я зьбіраў іх тады па радку, па літары з успамінаў, архіўных дакумэнтаў, газэтных публікацыяў. Сьпіс далёка няпоўны, канечне. Поўны па-ранейшаму ў архіве.

Не прападзе, будзем спадзявацца. А пакуль — некаторыя прозьвішчы
курапатчыкаў.

Сьпіс супрацоўнікаў НКВД БССР паводле стану на 1937 год

Па парадку ідуць наступныя зьвесткі (калі вядомыя): прозьвішча, імя, імя па-бацьку, год нараджэньня, год паступленьня ў органы ЧК-ОГПУ-НКВД, пасада, месца службы (калі не пазначана — Менск). Ва ўмовах закрытасьці архіваў зьвесткі носяць вымушана фрагмэнтарны характар. Да прыкладу, у сьпісе фігуруюць толькі 8 з 54 супрацоўнікаў 4-га сакрэтна-палітычнага аддзелу наркамату, 17 з 90 начальнікаў райаддзелаў НКВД, невялікая крыха опэрупаўнаважаных, якія непасрэдна арыштоўвалі, дапытвалі і катавалі.

  • Абрамаў — намесьнік начальніка Магілёўскай аблуправы
  • Абрамчук — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Аверын Міхаіл Ігнатавіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Альтшулер Леанід Яўсеевіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Антонаў Пётар Сяргеевіч — 1902, 1919, опэрупаўнаважаны
  • Арагіковіч Пахом Пахомавіч — 1910, 1937, курсант
  • Артамонаў — начальнік аддзяленьня меншавікоў і эсэраў НКВД
  • Архангельскі — начальнік аддзяленьня трацкістаў і правых НКВД
  • Архіпаў — памочнік начальніка аддзелу месцаў зьняволеньня НКВД
  • Ашышкевіч — начальнік аддзяленьня трацкістаў і правых НКВД
  • Багданаў І.А. — начальнік баявой падрыхтоўкі НКВД
  • Балоцін — опэрупаўнаважаны, Ворша
  • Бандарэнка Дзьмітры Сьцяпанавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Старыя Дарогі
  • Бачкоў Міхаіл Паўлавіч — 1899, 1920, адказны дзяжурны НКВД
  • Барысаў Сямён Рыгоравіч — 1900, 1926, начальнік аддзелу НКВД
  • Беззабезнаў Дзьмітры Карлавіч — 1908, 1934, опэрупаўнаважаны
  • Берман Барыс Давыдавіч — 1901, 1920, наркам
  • Бібікаў Георгі Паўлавіч — 1914, 1937, курсант
  • Блох Соф’я Ісакаўна — 1898, 1925
  • Булатнікаў Пётар Паўлавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Буцэвіцкі Ўладзімір Ігнатавіч — 1908, 1930, опэрупаўнаважаны
  • Быкоўская Лілія Рабэртаўна — 1900, сакратар-машыністка
  • Быхоўскі — начальнік аддзяленьня нацыянал-фашыстаў НКВД
  • Быстроў Мікалай Міхайлавіч — у ЧК з 1919, начальнік Менскай аблуправы
  • Бычкоўскі Антон Захаравіч — 1909, 1932, опэрупаўнаважаны
  • Бягун Сямён Васілевіч — 1911, 1933, опэрупаўнаважаны
  • Бяляеў Рыгор Аляксеевіч — 1903, 1929, тэхработнік
  • Бяспалаў — начальнік Пухавіцкага райаддзелу
  • Валавік І.Я. — 1904, 1922, начальнік Рэчыцкага райаддзелу
  • Валынкін Якаў Цітавіч — 1905, 1930, сакратар
  • Васіленка Кузьма Іванавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Васілеўскі Мікалай Аляксандравіч — 1911, опэрупаўнаважаны, Жлобін
  • Васільеў Аляксандар Аляксеевіч — 1897, 1921, начальнік аддзелу НКВД
  • Вашукевіч Міхаіл Фёдаравіч — 1903, памочнік опэрупаўнаважанага, Гомель
  • Вігдэргаўз Матус Абелевіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Відзякін А.Д.
  • Вільман Герман Францавіч — 1897, 1925, памочнік опэрупаўнаважанага, Сураж
  • Вітка — начальнік Грэскага райаддзелу
  • Віткоўскі Дамінік Уладзіслававіч — 1904, 1930, памочнік опэрупаўнаважанага, Гомель
  • Волкаў — опэрупаўнаважаны, Ворша
  • Волчак — начальнік 4 аддзелу НКВД
  • Воранаў Фёдар Васілевіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Высоцкі — опэрупаўнаважаны, Менск
  • Галубкін Сяргей Міхайлавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Слуцак
  • Гарбаты — начальнік аддзяленьня савецкага апарату і рабочай клясы НКВД
  • Гарбачэўскі Макар Давыдавіч — 1906, 1930, начальнік Старобінскага райаддзелу
  • Гардзееў Іван Сямёнавіч — 1904, начальнік Сеньненскага (потым Жлобінскага) райаддзелу
  • Гарохаў — намесьнік начальніка Слуцкага гараддзелу
  • Гепштэйн — начальнік 3 аддзелу НКВД
  • Гласкоў — начальнік аддзелу, Слуцак
  • Голанд — Магілёўская абласная ўправа
  • Грышчанка Мікалай Георгіевіч — 1913, опэрупаўнаважаны
  • Губская М.А. — сакратар наркама
  • Гудкоў Іван Іванавіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Гушча — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Даніленка — опэрупаўнаважаны, Віцебскі дарожна-транспартны аддзел
  • Далінка Лізавета Давыдаўна — 1918, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Драздоў Аляксандар Яўсеевіч — 1905, 1926, опэрупаўнаважаны
  • Дуброўскі Іван Аляксандравіч — 1896, 1925, начальнік аддзелу Магілёўскай абласной управы
  • Дудараў — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Дудзенка Сяргей Піліпавіч — 1910, 1932, старшына ГБ
  • Дулесаў — начальнік Крычаўскага райаддзелу
  • Ермалаеў Васіль Андрэевіч — 1990, 1924, начальнік Лепельскага райаддзелу (потым начальнік 4 аддзелу НКВД)
  • Ермаловіч В.А. — памочнік начальніка Полацкага акраддзелу
  • Жуковіч — начальнік Рагачоўскага райаддзелу
  • Жураўлёў Аляксандар Леанідавіч — 1902, 1930, опэрупаўнаважаны
  • Жыдкоў Іосіф Аляксандравіч — 1901, 1928, опэрупаўнаважаны
  • Завацкі — опэрупаўнаважаны
  • Задзірака — начальнік Дубровенскага райаддзелу
  • Зайцаў — начальнік Аршанскага гараддзелу
  • Зотаў Сяргей Амельянавіч — 1905, 1929, памочнік опэрупаўнаважанага
  • Іасілевіч Яўсей Гіршавіч — 1898, 1926, адказны дзяжурны
  • Іваноў Уладзімір Георгіевіч — 1914, 1937, тэхработнік
  • Ільянкоў Амяльян Ларыёнавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Іофэ Роза Барысаўна — 1899, сакратарка
  • Ісакаў Васіль Акімавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Кавалеўскі Аляксандар Антонавіч —1904, 1923, начальнік райаддзелу
  • Каган — опэрупаўнаважаны
  • Казакевіч — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Кайдала Мікалай Ціханавіч — 1914, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Камяк Георгій Васільевіч — памочнік опэрупаўнаважанага Узьдзенскага райаддзелу
  • Каплан Д.Я.— начальнік Мазырскага акраддзелу
  • Каралёў — опэрупаўнаважаны, Слуцак
  • Каралёў Піліп Ягоравіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Каралько — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Катужэнец Мікалай Дзьмітрыевіч — 1903, 1932, начальнік аддзелу, Магілёў
  • Катцэн — начальнік Сьмілавіцкага райаддзелу
  • Кашмель — Магілёў
  • Кашыцын — намесьнік начальніка Гомельскай аблуправы
  • Каўфман — начальнік Палескай аблуправы
  • Кісялёў — начальнік Магілёўскай турмы
  • Кісялёў — в.а. асобаўпаўнаважанага НКВД
  • Клейнберг — начальнік 4 аддзелу НКВД
  • Колас Іван Міхайлавіч — 1904, 1928, опэрупаўнаважаны
  • Корзун Мікалай Адамавіч — 1909, 1935, экспэдытар
  • Корсак Валяр’ян Дзяменьцевіч — 1896, 1932, шафёр
  • Красілынчыкаў Аляксандар Герасімавіч — 1911, 1932, опэрупаўнаважаны
  • Краўцоў — начальнік Узьдзенскага райаддзелу
  • Крэмераў Сямён Абрамавіч — начальнік Слуцкай турмы
  • Кужэль Неаніла Сьцяпанаўна — 1902, машыністка
  • Кулакоў Павел Антонавіч —1896, памочнік опэрупаўнаважанага, Расоны
  • Кунцэвіч — начальнік аддзяленьня царкоўнікаў НКВД
  • Лайман-Сапіэт Карл Іванавіч — намесьнік начальніка аддзелу месцаў зьняволеньня НКВД
  • Лапцёнак Барыс Фядосавіч — 1909, 1934, опэрупаўнаважаны
  • Лісоўскі М.М. — начальнік Полацкага акраддзелу
  • Левін Залман Міронавіч — 1893, 1933, начальнік аддзелу НКВД
  • Левін Сямён Ізраілевіч —1910, 1928, начальнік аддзелу, Віцебск
  • Лонскі — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Луганскі — начальнік аддзелу месцаў зьняволеньня НКВД
  • Лук’яненка — Віцебск
  • Лучко Акім Сьцяпанавіч — опэрупаўнаважаны, Слуцак (потым старшы опэрупаўнаважаны 2 аддзелу НКВД)
  • Лягаеў — начальнік аддзяленьня савецкага апарату і рабочай клясы НКВД
  • Ляховіч Міхаіл Сьцяпанавіч — 1905, 1933, ст. інспэктар
  • Макарэвіч Мікалай Міхайлавіч — 1908, 1932, опэрупаўнаважаны
  • Марошак — начальнік управы НКВД на Беларускай чыгунцы
  • Мартыненка — начальнік Глускага райаддзелу
  • Макшанцаў — Магілёў
  • Машэнец Аляксандр Іванавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Слуцак
  • Міркін — начальнік Менскай турмы
  • Молчан Рыгор Іванавіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Навіцкая Кацярына Адольфаўна — 1898, 1926, сакратар
  • Наседкін А.А. — наркам
  • Насьцянка Андрэй Цярэньцевіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Пазьнякоў Андрэй Мітрафанавіч — опэрупаўнаважаны, Слуцак (потым ст. інспэктар Менскай аблуправы)
  • Пазднякоў Андрэй Мітрафанавіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Падбярэзскі Міхаіл Раманавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Падалка Міхаіл Ільіч — 1910, 1932, опэрупаўнаважаны
  • Падгароднікаў Васіль Фёдаравіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Пазін Віктар Фёдаравіч — 1899, 1924 начальнік аддзяленьня
  • Палітыка — начальнік аддзяленьня эсэраў і меншавікоў НКВД
  • Папутчык Аляксей Цітавіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Парахонька Яфім Іванавіч — 1912, 1934, опэрупаўнаважаны
  • Перавозчыкаў — опэрупаўнаважаны
  • Петрусенка Іван Карнеевіч — 1898, 1921, начальнік Магілёўскай турмы
  • Пісараў — опэрупаўнаважаны
  • Пужэвіч Элеанора Андрэеўна — 1906, машыністка
  • Пятроў І.М. — начальнік Расонскага райаддзелу
  • Радноў Пётар Якаўлевіч — 1902, 1920, начальнік Віцебскай управы
  • Ражкоў Іван Паўлавіч — 1901, 1921, опэрупаўнаважаны
  • Розкін — начальнік 1 спэцаддзелу НКВД
  • Рулёў Аляксей Іванавіч — опэрупаўнаважаны
  • Рыскін — начальнік Гомельскай турмы
  • Савельеў Іван Цімафеевіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Ворша
  • Сакалоўскі Іосіф Пятровіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Сахараў Пётар Міхайлавіч — 1889, 1918, памочнік начальніка аддзелу
  • Сіманоўскі — начальнік Аршанскай турмы
  • Серышаў — намесьнік начальніка 3 аддзелу НКВД
  • Слукін — начальнік аддзяленьня моладзі НКВД
  • Слуцкі — начальнік Хоцімскага райаддзелу
  • Смагарэўскі — начальнік Віцебскага абласнога дарожна-транспартнага аддзелу
  • Сьмірноў Сяргей Нікітавіч — 1908, 1934, опэрупаўнаважаны
  • Сокалава Ганна Ўсьцінаўна — 1897, 1928, машыністка
  • Сокалаў Іван Паўлавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Сокалаў — памочнік начальніка Менскай турмы
  • Сухадольскі М.А. — начальнік Даманавіцкага райаддзелу
  • Сусман — опэрупаўнаважаны
  • Сталяроў — опэрупаўнаважаны, Слуцак
  • Стаяноўскі — памочнік наркама
  • Сяргеенка Мікалай Карпавіч — 1919, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Тамарчанка Леў Іосіфавіч — 1906, 1931, опэрупаўнаважаны
  • Тараканаў Сяргей Іванавіч — начальнік Слуцкага гараддзелу
  • Тарасаў Васіль — 1904
  • Томышаў — опэрупаўнаважаны, Віцебск
  • Трастнікоў — опэрупаўнаважаны, Віцебскі дарожна-транспартны аддзел
  • Уласаў — намесьнік начальніка Віцебскай аблуправы
  • Урачоў Г.Я. — начальнік 4 аддзелу НКВД
  • Федарцоў Сава Мікалаевіч — 1914, 1937, курсант
  • Фёдараў — начальнік аддзяленьня нацыянал-фашыстаў НКВД
  • Фяцісаў — опэрупаўнаважаны Віцебскага абласнога дарожна-транспартнага аддзелу
  • Хархорын Г.С. — намесьнік наркама
  • Хвашчынскі Барыс Ціханавіч — 1916, 1937, курсант
  • Церабіла Мікалай Дзьмітрыевіч — 1901,1920, начальнік аддзелу НКВД
  • Ціханцоў — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Цівунчык К.С. — начальнік 2 аддзелу НКВД
  • Цэйтлін — опэрупаўнаважаны
  • Чатанаў Мікалай Сяргеевіч — 1913, 1935, тэхработнік
  • Шліфянсон — начальнік Гомельскай аблуправы
  • Шмідткін Уладзімір Пятровіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Штэйнберг Майсей Піліпавіч — сяржант дзяржбясьпекі
  • Шэвелеў Павел Іванавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Слуцак
  • Шэйнкман — начальнік аддзяленьня трацкістаў і правых НКВД
  • Эмануілаў — начальнік Аршанскага райаддзелу
  • Юркоў — опэрупаўнаважаны, Магілёў
  • Юрчансон Р.П — начальнік аддзелу НКВД
  • Ягадкін В.П. — начальнік Магілёўскай абласной управы
  • Якавенка Васіль Сьцяпанавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
  • Якімаў — опэрупаўнаважаны
  • Яндоўскі — опэрупаўнаважаны, Магілёў

«За кіпучай чэкісцкай работай». Частка 1

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG