Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія актывісты адведалі месца масавых расстрэлаў у Паляях


Каля гэтай вёскі пад Віцебскам ствараецца самаробны мэмарыял, якім апякуюцца прадстаўнікі розных апазыцыйных партый і рухаў.

За некалькі гадоў на ўзьлеску ўсталявалі некалькі крыжоў, якія добра відаць з аўтадарогі Р21, якая вядзе зь Віцебску ў бок Лёзна і Смаленску.

Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян прыехалі, каб пафарбаваць апошні крыж, усталяваны тут улетку. Кастусь Смолікаў і яшчэ некалькі сябраў Партыі БНФ прыбіралі сьмецьце ля крыжоў ды вырашалі, якім чынам самаробны мэмарыял можна добраўпарадкаваць далей. Верагодна, неўзабаве на месцы расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій зьявіцца і мэмарыяльны камень.
Кастусь Смолікаў
Кастусь Смолікаў

Цягам апошніх гадоў віцебскія актывісты ня толькі прыбіралі гэтае жалобнае месца, дзе ў 1930–50-я гады расстрэльвалі мірных грамадзянаў. Яны зьбіралі аповеды сьведкаў — старажылаў тутэйшых мясцін, і неаднаразова спрабавалі ініцыяваць тут навуковыя досьледы. Зьвярталіся і да мясцовых уладаў — каб надаць самаробнаму мэмарыялу належны статус або нават стварыць тут больш грунтоўны помнік. Але гэтыя ініцыятывы пакуль так і застаюцца на ўзроўні прапаноў, падтрымаць іх дзяржаўныя структуры ня хочуць.
Барыс Хамайда
Барыс Хамайда
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG