Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан знайшоў у беларускіх выбарах і пазытыў


Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі, выказала шкадаваньне ў сувязі з тым, як былі праведзеныя выбары ў Палату прадстаўнікоў 23 верасьня.

«Мы бярэм да ўвагі ацэнку АБСЭ, якая вызначае, што выбары не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі. Гэта, зразумела, выклікае расчараваньне. І хоць мы вітаем паляпшэньні ў выбарчым заканадаўстве, унесеныя перад гэтымі выбарамі, гэтыя паляпшэньні не былі дастатковымі. Мы заклікаем урад Беларусі канструктыўна супрацоўнічаць з АБСЭ над далейшымі рэформамі», – гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара брытанскага МЗС, выстаўленага на сайце Форын Офісу.

«Мы застаёмся заклапочанымі ў сувязі з затрыманьнямі журналістаў і праваабаронцаў. Мы былі ўстрывожаныя рашэньнем пакараць апазыцыйнага маладзёвага лідэра Зьмітра Дашкевіча дадатковым годам зьняволеньня. Мы дасылаем нашыя найлепшыя пажаданьні Алесю Бяляцкаму ў сувязі зь яго 50-мі народзінамі і заклікаем урад Беларусі вызваліць яго ў хуткім часе».

«Злучанае Каралеўства застаецца вельмі заклапочаным у сувязі зь цяжкімі ўмовамі ўтрыманьня названых асобаў і ўсіх палітычных вязьняў. Мы ізноў заклікаем да іх вызваленьня і поўнай рэабілітацыі», – падкрэсьліваецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG