Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крысьціну Шацікаву пахавалі


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава

23 верасьня на могілках у вёсцы Дубінка, што пад Магілёвам, пахавалі грамадзкую актывістку, праваабаронцу Крысьціну Шацікаву.

Яна памерла ў магілёўскім госьпісе 21 верасьня ад анкалягічнага захворваньня. Пахавалі Крысьціну Шацікаву зь бел-чырвона-белым сьцягам і пад гімн «Магутны Божа». У апошні шлях яе праводзілі блізу сотні чалавек, якія прыехалі зь Менску, Віцебску, Масквы.

Паводле маці Сьвятланы Міхайлаўны, Крысьціна да апошняга змагалася за жыцьцё. Прагнула жыць. Апошнія дні спала седзячы. Калі хвароба адпускала, ішла да дзьвярэй і аглядала вёску, дзе правяла апошнія свае дні. Казала, што калі ёсьць рай, то ён у Дубінцы.

Калі пачалі прыходзіць ахвяраваньні, то Крысьціна абяцала маці, што калі паправіцца, выйдзе ў люднае месца і ўсім падзячыць.

У Крысьціны Шацікавай засталіся двое дзяцей — хлопчыкі Мікіта і Ягор, 16 і 14 гадоў, і пажылыя бацькі — фэрмэры.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG