Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінькевіч ня стаў кандыдатам у дэпутаты


Артур Фінькевіч

Артур Фінькевіч

Вярхоўны суд Беларусі сёньня адмовіў у задавальненьні скаргі лідэру «Маладой Беларусі» Артуру Фінькевічу.

Фінькевіч прасіў адмяніць рашэньне Сьвіслацкай акруговай выбарчай камісіі і пастанову ЦВК аб нерэгістрацыі яго ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.

Адразу пасьля вынясеньня вэрдыкту Артур Фінькевіч сказаў «Свабодзе»:

«Мяне абвінавачвалі ў тым, што ў некаторых падпісных аркушах дата прастаўленая нібыта нейкім іншым чалавекам, а не самім выбарцам. Я ў гэтым сумняваўся, бо мая каманда цудоўна ведае ўсе правілы. Сёньня ж падчас судовага паседжаньня я наагул зрабіў адкрыцьцё. Судзьдзя паказала мне забракаваны з гэтай жа прычыны аркуш. Але на гэтым аркушы подпісы зьбіраў я сам. І ніякіх памылак там не было. Дык цяпер мне што, ня верыць самому сабе?!»

Вярхоўны суд пакуль задаволіў толькі адну скаргу з 16-ці — былога кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.

Сярод тых, каму адмовілі:

  • Дзьмітры Аўгуст
  • Сяргей Брыцікаў
  • Уладзімер Правальскі
  • Ёсіф Круглікаў
  • Алег Казлоў
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Валеры Дробышаў
  • Аксана Самуйлава
  • Аляксандар Солап
  • Рыгор Грык
  • Аляксандар Мілінкевіч
  • Міхаіл Васільеў
  • Ігар Песікаў
  • Дзьмітры Жолік
  • Артур Фінькевіч

Дзьве скаргі — Сяргея Рабцава і Аляксея Макарава — наагул не разглядаліся, бо паступілі са спазьненьнем.

Апошняя скарга — актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Пашкевіча — зараз разглядаецца ў Вярхоўным судзе.
XS
SM
MD
LG