Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскую актывістку папярэдзілі ў КДБ


Галіна Сьмірнова
Галіна Сьмірнова

Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Галіну Сьмірнову папярэдзілі пра адказнасьць за ўдзел у мерапрыемствах, якія парушаюць грамадзкі парадак і могуць пацягнуць за сабой крымінальны перасьлед.

Пра гэта спадарыня Сьмірнова паведаміла пасьля таго, як выйшла з допыту ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі. Паводле актывісткі, выклікаў яе туды супрацоўнік камітэту Павел Сілкоў.

«Мне сказалі, што я шмат удзельнічала ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, такіх як „Маўклівыя акцыі пратэсту“, „Народны сход“, ва ўскладаньні кветак на Дзень памяці, вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга ў Бабруйску. Я расьпісалася пад дакумэнтам, што мяне папярэдзілі артыкулам 342 Крымінальнага кодэксу „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх“. Мы гутарылі больш за дзьве гадзіны пра жыцьцё. Спрачаліся. Сьледчы два разы перапісваў пратакол. Ён дужа абураўся, што інфармацыя пра выклік мяне ў КДБ была апублікаваная ў інтэрнэце. Я сказала, што гэта адзіны спосаб уратаваць сябе і ня зьнікнуць».

Паводле Галіны Сьмірновай, выклікалі яе ў КДБ позвай, у якой было пазначана «для правядзеньня апытаньня ў адпаведнасьці з артыкуламі 9 і 11 закону «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці».

17 жніўня бабруйскім КДБ быў папярэджаны аднапартыец Сьмірновай Віктар Бузінаў. Яго таксама папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць за ўдзел у масавых несанкцыянаваных мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG