Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горкі: плошча Незалежнасьці або Гарэцкага


Горкі падчас падрыхтоўкі да Дажынак
Горкі падчас падрыхтоўкі да Дажынак

У Горках выбіраюць новую назву цэнтральнай плошчы пасьля пераносу помніка Леніну.

Рашэньне чакаецца 6 верасьня на сэсіі раённага Савету дэпутатаў.

У аддзеле ідэалёгіі горацкага райвыканкаму «Свабодзе» не паведамілі, колькі і якіх прапановаў ад людзей паступіла. «Яшчэ не падбівалі», — сьцісла выказаўся загадчык Аляксандар Бяляцкі.

У Горках ідзе маштабны рамонт гораду да Дажынак. Помнік Леніну перанесьлі. Плошчу, на якой стаяў пастамэнт, мясцовыя ўлады вырашылі перайменаваць. Тэлефанаваньні ад мясцовых жыхароў афіцыйная газэта «Горацкі весьнік» і райвыканкам прымалі да 6 жніўня.

Сярод варыянтаў — Цэнтральная, Маладзёжная, Фантанная. Рэдакцыя недзяржаўнай газэты «ЎзГорак» выступае за тое, каб даць плошчы імя Гарэцкага. Гісторык Аляксандар Каданчык сабраў каля 30 подпісаў за назву «плошча Незалежнасьці».

«У нашумелай палеміцы вакол дома Гарэцкага ўлады абяцаюць, што пасьля зносу дома Гарэцкага будзе памятны знак. Гэта было агучана ў друку. Гэтага ад іх трэба патрабаваць. Я лічу, што абаронцам памяці Гарэцкага трэба біць у адну кропку. Плошча Незалежнасьці — гучыць моцна», — распавёў «Свабодзе» Аляксандар Каданчык.

Гісторык сказаў, што пад сваім лістом жыхарам Горак прапаноўваў падпісацца па дарозе ў райвыканкам. «Калі б зьбіраў подпісы спэцыяльна, то іх было б больш», — лічыць Каданчык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG