Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дом Гарэцкага ўсё-такі зруйнавалі


Знос дому Гарэцкага. Фота Аляксандры Пералайкі, horki.info

Знос дому Гарэцкага. Фота Аляксандры Пералайкі, horki.info

Дом у Горках, дзе жыў клясік айчыннай літаратуры Максім Гарэцкі, зраўнялі зь зямлёю. Пра гэта паведамляецца на сайце horki.info.

Стары будынак, паводле беларускіх дасьледнікаў архітэктуры, спраектаваў італьянскі дойлід Кампіёні.

Будынак ня мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, ён аварыйны, рамонт ня мэтазгодны — так лічаць у райвыканкаме.

За домам Гарэцкага дабудоўваюць для Дажынак на беразе возера вялізны амфітэатар. Дарога да яго ідзе побач з старымі дамамі, якія зьбіраюцца зносіць. Яны на шляху Дажынак.

Улады неаднаразова абяцалі на месцы дома Гарэцкага добраўпарадкаваць тэрыторыю і паставіць памятны знак.



Абкладзены сылікатнай цэглай дом, дзе жыў Максім Гарэцкі (архіўнае фота)

Абкладзены сылікатнай цэглай дом, дзе жыў Максім Гарэцкі (архіўнае фота)

XS
SM
MD
LG