Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў. Два кандыдаты ад АГП выйшлі ў тэлеэфір


Уладзімер Шанцаў

Уладзімер Шанцаў

31 жніўня не дапушчаныя ў эфір дзяржаўнага радыё перадвыбарчыя выступы кандыдатаў на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва прагучалі на тэлеканале «Беларусь-2».

Да выбарцаў Магілёўскай-Цэнтральнай акругі зьвярнуўся Аляксей Паўлоўскі, а да Магілёўскай-Прамысловай — старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў.

Уладзімер Шанцаў: «Я троху падправіў свой выступ. Зрабіў яго больш лагаднейшым. Прыбраў словы байкот і Лукашэнка. Але пасыл застаўся ранейшым, і людзі, мяркую, зразумелі, што на гэтыя выбары хадзіць ня варта. Я заклікаў людзей задумацца пра ўласны гонар».

Аляксей Паўлоўскі: «Я думаю, што на рашэньне аб допуску ў эфір на тэлебачаньне паўплывалі публікацыі ў незалежных сродках масавай інфармацыі. Акрамя таго, яны ведаюць, што я так нічога не пакіну. Буду зьвяртацца ў суд і патрабаваць эфіру. Вось таму мяне й прапусьцілі».

Так і не прагучалі ў эфіры дзяржаўнага радыё і па тэлебачаньні перадвыбарчыя выступы актывістаў АГП Мікалая Расюка і Аляксея Кірыенкі з Магілёва ды Мацьвея Хатары з Бабруйску. 31 жніўня ў магілёўскай раённай газэце «Прыдняпроўская ніва» адмовіліся друкаваць перадвыбарчую праграму сябра АГП Аляксандра Шаўцова. Ён не запісваў свайго выступу на тэлебачаньні й на радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG