Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбіраем пераможцу конкурсу «Адпачынак па-беларуску» + вынікі 5-га тыдня


Пераможца 6-га туру Vova Lazz прымаў сонечныя ванны над прорваю ў 1110 мэтраў у Нарвэгіі. І адзначыў, што гэта найсмачнейшы адпачынак!
Пераможца 6-га туру Vova Lazz прымаў сонечныя ванны над прорваю ў 1110 мэтраў у Нарвэгіі. І адзначыў, што гэта найсмачнейшы адпачынак!

Радыё Свабода прапануе наведнікам сайту вызначыць пераможцу конкурсу «Адпачынак па-беларуску» праз інтэрнэт-галасаваньне. Пераможца атрымае iPod Shuffle. Прыз журы — радыёпрымач.

На працягу лета мы прымалі ад нашых чытачоў і слухачоў яскравыя і адметныя аўтарскія фота, якія адлюстроўваюць асаблівасьці адпачынку па-беларуску ды адказваюць на пытаньне: як і дзе адпачываюць беларусы?

Агулам прыйшло каля сотні фотаздымкаў, якія цікава і непаўторна перадаюць усе адметнасьці і, спадзяемся, адлюстроўваюць адпачынак па-беларуску. Для кагосьці гэта роднае лецішча ці вёска, беларуская прырода і традыцыйныя народныя сьвяты.

Шмат беларусаў вандруе за мяжою і вельмі прыемна, што там яны спрабуюць падкрэсьліць сваю беларускасьць, бяруць з сабою нацыянальныя сьцягі ды зь імі плаваюць на байдарках ды ходзяць у горы.

Таксама прапануем пазнаёміцца з конкурснымі вынікамі мінулых тыдняў.

«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 1-га тыдня

«Адпачынак
па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 2-га тыдня

«Адпачынак
па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 3-га тыдня

«Адпачынак
па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 4-га тыдня


Вось фіналісты ўсяго конкурсу, просім вас прагаласаваць за фаварытаў:





Радыё Свабода абвяшчае пераможцаў пятага тыдня ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Гэтым разам мы адзначылі аўтараў шасьці фатаздымкаў.

Пераможцы атрымаюць ад Радыё Свабода камплекты апошніх кніжак, якія выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

А вось пераможцы 5-га тыдня конкурсу.


Вядомы беларускі журналіст Алесь Круглякоў даслаў фатаздымак з подпісам: Беларускі дэсант на рацэ Суна, Карэлія. Жнівень 2012 года.
Вядомы беларускі журналіст Алесь Круглякоў даслаў фатаздымак з подпісам: Беларускі дэсант на рацэ Суна, Карэлія. Жнівень 2012 года.

Фатаздымак даслаў наш чытач AlexV. Здымак зроблены на адным са сьвятаў у вёсцы Камарова (Менская вобласць), што ля Блакітных азёраў.
Фатаздымак даслаў наш чытач AlexV. Здымак зроблены на адным са сьвятаў у вёсцы Камарова (Менская вобласць), што ля Блакітных азёраў.

Віктар Пятроў даслаў фатаздымак з Купальля, якое гэтым летам адзначыў у мастака Алеся Пушкіна ў вёсцы Бобр.
Віктар Пятроў даслаў фатаздымак з Купальля, якое гэтым летам адзначыў у мастака Алеся Пушкіна ў вёсцы Бобр.

На гэтым фотаздымку Сяржук Капытка ў Менску на плошчы Незалежнасьці зь сябрамі.
На гэтым фотаздымку Сяржук Капытка ў Менску на плошчы Незалежнасьці зь сябрамі.

Уладзімер Бакаў даслаў на конкурс здымак унучкі Дашы, якая атрымлівае пэўную асалоду ад адпачынку на лецішчы з бацькамі.
Уладзімер Бакаў даслаў на конкурс здымак унучкі Дашы, якая атрымлівае пэўную асалоду ад адпачынку на лецішчы з бацькамі.


У пяці тыднёвых этапах конкурсу адзначаныя 21 фатаздымак, якія цяпер зьмешчаныя ў асобных альбомах у фэйсбуку і кантакце ды ўдзельнічаюць у фінальным конкурсе. Шляхам галасаваньня будзе вызначаны найлепшы фатаздымак, аўтар якога атрымае сучасны радыёпрымач падарунак ад Радыё Свабода.


Альбом конкурсу вКонтакте

Альбом конкурсу ў Фэйсбуку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG