Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 3-га тыдня


Радыё Свабода абвяшчае пераможцаў трэцяга тыдня ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Гэтым разам мы вырашылі адзначыць аўтараў ажно шасьці фатаздымкаў.

Пераможцы атрымаюць ад Радыё Свабода камплект апошніх кніжак, якія выйшлі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Сяргей Ільін даслаў яскравы фатаздымак, які пракамэнтаваў такім чынам: «Проста ляжаць на роднай зямлі — гэта для мяне ўжо адпачынак!»

Фота Сяргей Ільін

Фота Сяргей Ільін



Кірыл Ярашэвіч адпачывае па-беларуску на Алімпіядзе-2012, таму і даслаў сьвежы фатаздымак зь Лёндану.

Фота Кірыл Ярашэвіч

Фота Кірыл Ярашэвіч




Міхал Румянцаў разам з фатаздымкам даслаў цэлы зварот: «Футбол — гэта актыўны адпачынак. Футбольны клюб „Пагоня“ зараз рыхтуецца да вырашальных матчаў чэмпiянату Менскай аматарскай футбольнай лігі. Прыходзьце падтрымаць „чырвона-белых“! Падрабязьней пазнаёміцца з футбольным клюбам „Пагоня“ і даведацца, як і дзе яго падтрымаць, можна тут: vk.com/pahonia».

Фота Міхаіл Румянцаў

Фота Міхаіл Румянцаў



Саша Сычыкаў ужо больш за два гады жыве ў ЗША, але пра Беларусь не забывае. Фатаздымак зроблены ў траўні ў штаце Арызона на Вялікім каньёне, калі Аляксандар вандраваў па ўсёй Амэрыцы зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Фота Саша Сычыкаў

Фота Саша Сычыкаў



А фатаздымак Лесі Рубцэвіч зроблены ў часе танцавальнага летніка «Пятровіца» ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёну.

Фота Леся Рубцэвіч

Фота Леся Рубцэвіч



Хтосьці вандруе па новых далёкіх краінах і пераплывае акіяны, а Andrei Duke бачыць адпачынак вось так.

Фота Andrei Duke

Фота Andrei Duke



Да канца лета мы прымаем ад нашых чытачоў і слухачоў яскравыя і адметныя аўтарскія фота, якія адлюстроўваюць асаблівасьці адпачынку па-беларуску ды адказваюць на пытаньне: як і дзе адпачываюць беларусы?

Дасылайце свае фотаназіраньні разам з кантактнымі дадзенымі на e-mail: radiosvaboda@gmail.com з пазнакаю «фатаконкурс», выкладайце ў twitter з пазнакаю @svaboda ці адразу ў альбом у суполцы Радыё Свабода ў ВК.

Па выніках адбору журы і па ацэнках папулярнасьці ў сацыяльных сетках аўтары лепшых фатаздымкаў атрымаюць прыемныя і цікавыя падарункі ад Радыё Свабода. Кожны тыдзень на сайце Радыё Свабода будуць публікавацца найлепшыя фатаздымкі тыдня. Пераможцаў гэтага тыдня вызначаць у наступны панядзелак.

Усе працы, адзначаныя ў тыднёвых этапах конкурсу, будуць удзельнічаць у фінальным конкурсе. Удзельнікі сацыяльных сетак выберуць шляхам галасаваньня найлепшы фатаздымак, аўтар якога атрымае каштоўны падарунак ад Радыё Свабода.

Таксама прапануем пазнаёміцца з конкурснымі вынікамі мінулых тыдняў.

«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможца 1-га тыдня
«Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» Пераможцы 2-га тыдня
XS
SM
MD
LG