Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: «Гэты канфлікт стварыла ўлада Беларусі»


Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец

Палітоляг Алесь Лагвінец камэнтуе для «Свабоды» адкліканьне Кіргізстанам свайго амбасадара зь Беларусі.

«Сытуацыя безумоўна канфліктная. І гэты канфлікт стварыла ўлада Беларусі, калі яна з выклікам прадаставіла права знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі былому кіраўніку Кіргізстана. А адкліканьне амбасадара Кіргізстанам гэта крок у адказ на тое, што Лукашэнка па-ранейшаму кідае выклік кіраўніцтву Кіргізстана. Тым больш, што факт зьяўленьня тут брата Бакіева стаўся публічным. Вядома, што гэтыя людзі тут жывуць, не хаваючыся».
XS
SM
MD
LG