Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністэрства замежных справаў Кіргізстану з 24 жніўня адклікала ў Бішкек свайго надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі Эрыка Асаналіева для правядзеньня кансультацый, паведаміла агенцтва КірТАГ.

«Гэты крок учынены ў сувязі з адсутнасьцю рэакцыі кампэтэнтных органаў беларускага боку на вэрбальную ноту ад 21 жніўня г.г. і заяву МЗС Кіргізстану ад 22 жніўня г.г. адносна знаходжаньня грамадзяніна Кіргізскай Рэспублікі Джаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, які расшукваецца праваахоўнымі органамі Кіргізстану і Інтэрполам за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы» — гаворыцца ў паведамленьні кіргізскага МЗС.

Камэнтар Міністэрства замежных спраў Беларусі зьявіцца на нашым сайце неўзабаве.


МЗС не атрымліваў афіцыйнай інфармацыі ад кіргіскага боку

Начальнік управы інфармацыі МЗС: «Улічваючы, што кіргіская нота паступіла ў наш адрас усяго чатыры дні таму, я думаю, што вам трэба ўдакладніць пазыцыю кіргіскага боку, перш чым распаўсюджваць такую інфармацыю».
Жаныбек Бакіеў на менскай вуліцы Карла Маркса, фота Міхася Пашкевіча.

Жаныбек Бакіеў на менскай вуліцы Карла Маркса, фота Міхася Пашкевіча.



Кірыл Коктыш: «Калі ўжо сам Бакіеў мае прытулак у Беларусі, то і ягоны брат можа»

«Беларусь даўно стала модным аб’ектам дыпляматычнай вайны. Але гэта і было мэтай беларускага кіраўніцтва. Такім чынам, Беларусь застаецца ў цэнтры агульнай увагі, так ці інакш абіраючы новых праціўнікаў. Вось абралі швэдаў, дагэтуль увесь Эўразьвяз. З Кіргізстанам іншая сытуацыя. Бо Кіргізстан на фоне сваіх добрых стасункаў з Захадам можа наважыцца падключыць яго да сваіх патрабаваньняў».


Алесь Лагвінец: «Гэты канфлікт стварыла ўлада Беларусі»

«Сытуацыя безумоўна канфліктная. І гэты канфлікт стварыла ўлада Беларусі, калі яна з выклікам прадаставіла права знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі былому кіраўніку Кіргізстана. А адкліканьне амбасадара Кіргізстанам гэта крок у адказ на тое, што Лукашэнка па-ранейшаму кідае выклік кіраўніцтву Кіргізстана. Тым больш, што факт зьяўленьня тут брата Бакіева стаўся публічным. Вядома, што гэтыя людзі тут жывуць, не хаваючыся».


Дзяніс Мельянцоў: «Дыпляматычны канфлікт з Кіргізстанам іншы, чым канфлікт з ЭЗ»

«Ёсьць пэўныя працэдуры ў дыпляматычнай практыцы, якія прымяняюцца ў пэўных краінах пры пэўных сытуацыях. Як з тым жа самым Кыргызстанам. Усё так навідавоку: апублікаваныя фота самога Бакіева і брата Бакіева, якія ў вышуку, якія абвінавачваюцца ў розных крымінальных справах. Мінск у адкрытую, цынічна гэта ігнаруе. І адна з формаў уплыву — гэта адкліканьне амбасадара, разрыў дыпляматычных стасункаў і г.д. Я б не зьвязваў гэта ўсё ў адну кучу з тым, што адбываецца з Эўрапейскім зьвязам, бо там праблематыка абсалютна іншая і зусім іншыя яго нагоды. Вось зараз у Беларусі склаліся такія дыпляматычныя варункі, што розныя абсалютна краіны і па розных падставах прымяняюць адны і тыя ж інструмэнты, каб паўзьдзейнічаць на Беларусь».


Пятро Садоўскі: «Калі ў Менску ёсьць дакладныя паперы з Кіргізстана, то Бакіева трэба выдаваць»

«Гэта банальная справа, калі гаварыць агульна, як гэта прынята ў дыпляматычнай службе. Што можа зрабіць у гэтай сытуацыі беларускі бок? Калі ён не атрымаў яшчэ усёй дакладнай інфармацыі аб магчымых злачынствах Бакіева, то справа можа зацягнуцца. Краіна, так бы мовіць, усьляпую звычайна не выдае асобу, якая лічыцца злачынцам і якую патрабуе выдаць нейкая іншая краіна.
Калі наш бок гэтага не атрымаў, ён будзе патрабаваць нейкай дадатковай інфармацыі, вывучаць пытаньне і г. д. Вось што можа быць.

Але калі такія паперы ў Менску ўжо ёсьць, то брата былога прэзыдэнта Кіргізстану трэба выдаваць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG