Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэйгерман: беларуская эканамічная мадэль ня мае будучыні


Яўген Прэйгерман, дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу, адзначае: уступленьне Расеі ва ЎГА ёсьць яшчэ адным крокам, які сьведчыць, што беларуская эканамічная мадэль ня мае будучыні:

«Бо калі б мы насамрэч пачалі жыць па правілах УГА, то шматлікія эканамічныя звычкі, якія мы маем, не маглі б мець месца. Той узровень пратэкцыянізму, які ёсьць адносна імпарту, павінен сыходзіць. Казаць пра канкрэтныя лічбы цяжка. Нават у дзяржаўных структурах, пасьля таго, як мы падпісалі ўсе дакумэнты адносна таго, што наша эканоміка ў рамках Мытнага зьвязу і адзінай эканамічнай прасторы будзе працаваць па правілах УГА, не было разуменьня, да чаго гэта можа прывесьці. Нашы ўлады разьлічваюць на тое, што па найбольш адчувальных для нас пазыцыях прадугледжаны пераходны пэрыяд. Але агулам мы павінны сутыкнуцца з куды большай канкурэнцыяй, і пратэкцыянісцкія звычкі, які я ў нас практыкуюцца ўсе гэтыя гады, павінны сысьці ў нябыт».
XS
SM
MD
LG