Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Як гэта адгукнецца Беларусі?

абноўлена

Расейская Фэдэрацыя 22 жніўня афіцыйна стала паўнапраўным сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі.

23 ліпеня расейскі ўрад паведаміў сакратарыяту ЎГА аб завяршэньні Расеяй ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступленьня ў УГА, уключаючы ратыфікацыю падпісанага ў Жэнэве 16 сьнежня 2011 пратаколу аб далучэньні Расеі да Маракескага пагадненьня аб заснаваньні УГА ад 15 красавіка 1994 года. У адпаведнасьці з правіламі арганізацыі ўступленьне Расеі ва ЎГА адбылося 22 жніўня, на трыццаты дзень пасьля перадачы названага паведамленьня, перадае Інтэрфакс.

Такім чынам, пратакол аб далучэньні Расеі да ЎГА 22 жніўня ўступіў у сілу, і Расея стала 156-м сябрам УГА.

Аднак у гандлі паміж Расеяй і ЗША пакуль не будуць дзейнічаць нормы і прынцыпы ЎГА — да скасаваньня гэтак званай папраўкі Джэксана-Вэніка, якую кангрэс ЗША так і не пасьпеў адмяніць.

Папраўка Джэксана-Вэніка, названая так паводле імёнаў кангрэсмэнаў, якія ўнесьлі яе ў 1974 годзе. Гэтая папраўка забараняла прадстаўляць рэжым найбольшага спрыяньня ў гандлі краінам, якія абмяжоўваюць права грамадзянаў на эміграцыю.

22 жніўня ўступае ў сілу пастанова ўрада Расеі ад 21 ліпеня аб зацьвярджэньні ставак экспартнага мыта, а 23 жніўня ўступіць у сілу новы Адзіны мытны тарыф Мытнага саюза, які прапісвае стаўкі імпартнага мыта.

Уступленьне Расеі ва ЎГА прывядзе да росту ВУП як мінімум на 3%, а таксама павышэньня заробкаў і павелічэньня прыбытку спажыўцоў, падлічылі экспэрты міжнародных і расейскіх арганізацый, перадае ВВС, Міжнародны досьвед паказвае, што ўступленьне ў гандлёвую арганізацыю можа прынесьці яшчэ больш плюсаў, калі ўлады краіны зоймуцца паляпшэньнем інвэстыцыйнага клімату.

Перамовы па ўступленьні Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю доўжыліся 19 гадоў.


Прэйгерман: беларуская эканамічная мадэль ня мае будучыні

Яўген Прэйгерман, дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу, адзначае: уступленьне Расеі ва ЎГА ёсьць яшчэ адным крокам, які сьведчыць, што беларуская эканамічная мадэль ня мае будучыні. Чытаць далей
​Цярэшчанка: падзеньне аб’ёмаў вытворчасьці ў Беларусі будзе рэзка нарастаць

Паводле экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Цярэшчанкі, Беларусь апынулася не гатовай да ўступленьня Расеі ва ЎГА. Гэта тычыцца экспарту прадукцыі беларускага машынабудаваньня ды іншай на расейскі рынак. Чытаць далей


Заіка: Уступленьне Расеі ва ЎГА прывядзе да банкруцтва беларускіх вытворцаў

Паводле кіраўніка аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леаніда Заікі, самым нэгатыўным наступствам для Беларусі ад уступленьня Расеі ва ЎГА будзе зьяўленьне танных, якасных імпартных тавараў, што прывядзе да банкруцтва беларускіх вытворцаў. Чытаць далей
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG