Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Прыход Макея можа азначаць спробу наладзіць стасункі з Захадам


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Адстаўку Сяргея Мартынава і прызначэньне міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея камэнтуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Трэба прызнаць, што ўсё ж такі ні Мартынаў, ні Макей не зьяўляюцца фігурамі кшталту Шэймана 10–15-гадовай даўніны. Гэта больш, так бы мовіць, тэхнічныя пэрсанажы, рэалізатары таго, што ўзьнікае ў адной галаве. Сыход Макея таксама, відаць, не зьяўляецца сэнсацыяй, таму што ў апошні час мусіраваліся такія чуткі, што для яго падрыхтавана крэсла старшыні Палаты прадстаўнікоў. То бок гэта азначала, што ён некуды павінен быў сысьці.

Лукашэнка робіць яго адказным за зьнешнюю палітыку. Не выключаю, што зьмены павінны быць са зьмяненьнем курсу. Мартынаў — кар’ерны дыплямат, трэба прызнаць. Але зь ім зьвязаны апошнія цяжкасьці, складанасьці на заходнім кірунку. Як бы мяняць курс, пакінуўшы чалавека, — не зусім лягічна. Таму я не выключаю, што прыход Макея можа азначаць адзіны пазытыў: што тут паспрабуюць наладзіць стасункі з Захадам».
XS
SM
MD
LG