Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя ва ўчастковых камісіях — 0,1%


Перадвыбарчы пікет. Ілюстрацыйнае фота
Перадвыбарчы пікет. Ілюстрацыйнае фота

Cталі вядомыя канчатковыя лічбы фармаваньня ўчастковых камісіяў. Усяго ў іх будуць працаваць 68945 чалавек. Апазыцыя агулам мае ва ўчастковых камісіях 61 прадстаўніка. Гэта меней за 0,1% усяго складу камісіяў.



  • Партыя «Справядлівы сьвет» правяла 39 чалавек
  • АГП — 5
  • БСДП (Грамада) — 5
  • БНФ, як партыя і грамадзкае аб’яднаньне «Адраджэньне» — 12.


Што тычыцца іншых апазыцыйных грамадзкіх аб’яднаньняў, то яны, паводле інфармацыі нацыянальнага каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі, кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі не вылучалі.

Былі спадзяваньні, што некаторыя дэмакратычныя вылучэнцы патрапяць ва ўчастковы камісіі праз збор подпісаў грамадзянаў. Але як паведаміў «Свабодзе» сустаршыня аргкамітэту ў стварэньні Партыі БХД Віталь Рымашэўскі, ніводнага са 171 партыйнага актывіста, ахвотнага працаваць ва ўчастковых камісіях, туды не ўключылі.

Калі параўноўваць сёлетнія дадзеныя з дадзенымі выбарчай кампаніі 2008 году, то прысутнасьць апазыцыі ў камісіях, дзе непасрэдна лічаць галасы, скарацілася ўтрая — з 180 чалавек да 61.

Віктар Карняенка гаворыць, што ён чакаў такога выніку: «На мінулых выбарах улады вялі барацьбу з асобнымі сябрамі ўчастковых камісіяў. Бо сябры камісіяў ад апазыцыі адразу пачалі працаваць і патрабаваць выкананьня закону. Гэта вельмі не спадабалася ўладам, а Цэнтарвыбаркам нават назваў іх працу «піцьцём крыві».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG