Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронца спадчыны судзіцца з старшынём берасьцейскага аблсавету


Дзяніс Турчаняк
Дзяніс Турчаняк

Берасьцейскі каардынатар руху «За свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў скаргу ў суд на старшыню абласнога савету дэпутатаў Сяргея Ашмянцава.

Турчаняк лічыць, што старшыня абласнога савету дэпутатаў перавысіў свае паўнамоцтвы, адмовіўшыся ўнесьці на разгляд сэсіі прапанову каардынатара руху «За свабоду» аб адмене рашэньня аблвыканкаму. На падставе гэтага рашэньня была заключаная інвэстыцыйная дамова зь фірмай «МФБ Дэвелапмент» аб пабудове гатэльнага комплексу на вуліцы Савецкай у Берасьці. На тым месцы цяпер два будынкі, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Як распавёў спадар Турчаняк, старшыня абласнога савету дэпутатаў павінен быў вынесьці прапанову на разгляд сэсіі аблсавету:

«Згодна з законам аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні кампэтэнцыяй адмены гэтага рашэньня аблвыканкаму валодае аблсавет дэпутатаў. Старшыня савету Сяргей Ашмянцаў павінен быў вынесьці маю прапанову на разгляд сэсіі, аднак ён аднаасобна прыняў рашэньне не выносіць прапанову, чым перавысіў свае паўнамоцтвы. Ён праявіў бязьдзеяньне і ад сваіх абавязкаў ухіліўся».

Дзяніс Турчаняк дабіваецца адмены інвэстыцыйнай дамовы, паводле якой на месцы двух двухпавярховых будынкаў у цэнтры гораду мае паўстаць пяціпавярховы гатэль. Раней спадар Турчаняк беспасьпяхова судзіўся з аблвыканкамам праз тое, што ад яго ўтойвалі зьмест гэтай інвэстыцыйнай дамовы. Пратэст супраць будоўлі гатэля на месцы гістарычных будынкаў выказвалі і жыхары суседняга дома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG