Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баранавічы: Рыгор Грык скардзіцца на кандыдата ад улады


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Незалежны патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай Усходняй акрузе № 6 Рыгор Грык накіраваў скаргу ў акруговую камісію на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу канкурэнтам Аляксандрам Сьцяцко.

Рыгор Грык і сябра яго ініцыятыўнай групы Арцём Бабей зьбіралі подпісы ў адным з інтэрнатаў. Як заявіў «Свабодзе» Арцём Бабей, падчас рэгістрацыі на вахце ў журнале наведваньняў ляжаў падпісны ліст за галоўнага лекара Аляксандра Сьцяцко:

«Мы падыходзім да вахты, нас спыняе вахцёрка, пытае нашы дакумэнты. Падчас рэгістрацыі мы пабачылі, што ў журнале наведнікаў у яе ляжыць блянк для збору подпісаў. Рыгор Грык адразу выклікаў міліцыю, супрацоўнік ўзяў у нас тлумачэньні і забраў той падпісны ліст, паабяцаўшы разабрацца».

Потым, кажа Арцём Бабей, жыхары інтэрнату пацьвердзілі ім, што подпісы зьбіралі проста на вахце:

«Людзі пацьвердзілі, што подпісы зьбірала вахцёрка. Зьбірала ў такі спосаб: у ліст упісвала імя, прозьвішча і імя па бацьку, дату нараджэньня, адрас прапіскі і подпіс. А нумары пашпартоў, відаць, бралі з сваіх дакумэнтаў, якія ёсьць на кожнага пражываючага ў інтэрнаце. Я запісаў на дыктафон тэлефону расказ жыхаркі гэтага інтэрнату і зьбіраюся перадаць запіс таму міліцыянту, што нас апытваў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG