Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі пікет у падтрымку ініцыятывы Вуса


Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык.
Баранавіцкаму грамадзкаму актывісту Рыгору Грыку забаранілі праводзіць пікет на знак пратэсту супраць нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы аб зьмене выбарчага заканадаўства, прапанаванай Дзьмітрыем Вусам.

Баранавіцкі гарвыканкам паведаміў спадару Грыку ў лісьце, што заяўнік парушыў артыкул 5 закону аб масавых мерапрыемствах і пункт 4 рашэньня гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах у Баранавічах, таму пікет і забараняецца.

Спадар Грык кажа, што гэта ўжо шосты пікет, які ён плянаваў у гэтым годзе. Усе гэтыя пікеты былі забароненыя гарвыканкамам, часта з падобнай фармулёўкай.

Пры гэтым, кажа спадар Грык, гарвыканкам адмаўляецца растлумачыць, што канкрэтна ў гэтых артыкулах парушыў апазыцыянэр, падаючы заяўку на пікет.

Пікет у падтрымку ініцыятывы былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса з мэтай правядзеньня рэфэрэндуму аб зьмене выбарчага заканадаўства Рыгор Грык хацеў правесьці 28 ліпеня ў Старым парку Баранавічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG