Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: 2 тысячы чалавек пратэставалі супраць судоў над дэманстрантамі


У Маскве па выніках мітынгу, які прайшоў сёньня ў Навапушкінскім сквэры, прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем вызваліць арыштаваных па справе аб беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня і спыніць іх крымінальны перасьлед.

У рэзалюцыі сьцьвярджаецца, што падзеі на Балотнай плошчы зь юрыдычнага пункту гледжаньня не зьяўляюцца беспарадкамі. Дакумэнт таксама зьмяшчае пытаньне да кіраўнікоў праваахоўных структур: чаму паліцыянты 6 траўня паспрабавалі разагнаць мірную пратэстную акцыю, дазволеную ўладамі.

Паводле ацэнкі карэспандэнта Радыё Свабода, на сёньняшні мітынг сабраліся каля 2 тысяч чалавек. Адзін з удзельнікаў акцыі, лідэр апазыцыйнага руху «Левы фронт» Сяргей Удальцоў у інтэрвію нашай радыёстанцыі назваў іншую лічбу - тры тысячы. Паводье дадзеных паліцыі, у Навапушкінскі сквэр прыйшлі каля 800 чалавек, у тым ліку журналістаў.
XS
SM
MD
LG