Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне не рэгіструюць ініцыятыўныя групы Статкевіча


Алена Фаміна і Аляксей Гаўруцікаў ля выбарчай камісіі ў Віцебску.

Алена Фаміна і Аляксей Гаўруцікаў ля выбарчай камісіі ў Віцебску.

Ужо 6 акруговых камісій адмовіліся зарэгістраваць ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за вылучэньне палітвязьня на кандыдата ў дэпутаты. Але зарэгістраваныя дзьве групы за вылучэньне яго аднапартыйцаў — Алены Фаміной і Аляксея Гаўруцікава.

Аляксей Гаўруцікаў падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп за вылучэньне палітвязьня Мікалая Статкевіча ва ўсе 14 акруговых камісій Віцебскай вобласці. Адмову давялося атрымаць ва ўсіх чатырох камісіях абласнога цэнтру, а таксама ў Полацку і Наваполацку.

«Няхай мы не атрымалі рэгістрацыі, але яшчэ раз нагадалі грамадзкасьці пра праблему палітвязьняў», — кажа Аляксей Гаўруцікаў.

Сам Гаўруцікаў вырышыў балятавацца ў Віцебскай-Чкалаўскай акрузе № 18, і сення камісія зарэгістравала яго ініцыятыўную групу. У той самай акрузе хочуць вылучацца яшчэ адзін прадстаўнік мясцовых дэмакратычных сілаў, актывіст кампаніі «Гавары праўду» Аляксандар Мікулін і добра вядомы ў Віцебску пэдагог Мікалай Волкаў.

Сеньня ж камісія Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акругі № 17 зарэгістравала ініцыятыўную групу Алены Фаміной. Яе чакае спаборніцтва за давер выбарцаў з былым старшынём Віцебскага гарсавету Генадзем Грыцкевічам, дзейным дэпутатам Парламенту, які вырашыў балятавацца на другі тэрмін.
XS
SM
MD
LG