Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Малады фронт» Сьледчаму камітэту: «Не паламайце зубы»


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Да 16 ліпеня Сьледчы камітэт па Віцебскай вобласьці павінен разгледзець пытаньне пра ўзбуджэньне новай крымінальнай справы супраць Зьмітра Дашкевіча. Аднак ці адбыўся разгляд гэтай справы і зь якім вынікам, можна будзе даведацца толькі 20 ліпеня — паведамляе Наста Палажанка, намесьніца старшыні «Маладога фронту» і нявеста Зьмітра Дашкевіча.

20 ліпеня Дашкевічу споўніцца 31 год, і ў гэты дзень сваякі маюць выправіцца да яго на спатканьне. Тады і стане вядома, ці пагражае Зьмітру яшчэ адзін год калёніі.

З нагоды новага суду над лідэрам МФ маладафронтаўцы Віцебску нанесьлі графіці «Не паламайце зубы» на ўваходзе ў будынак, у якім знаходзіцца Віцебскі абласны сьледчы камітэт.

Адміністрацыя папраўчай калёніі № 13, дзе адбывае пакараньне Зьміцер Дашкевіч, яшчэ 6 ліпеня падала матэрыялы на ўзбуджэньне крымінальнай справы за «невыкананьне рэжыму калёніі». Калі справа будзе ўзбуджаная і Зьмітра прызнаюць вінаватым, да ягонага тэрміну ў два гады могуць дадаць яшчэ адзін год зьняволеньня. Паводле ранейшага прысуду ён мае выйсьці на волю 18 сьнежня.
XS
SM
MD
LG