Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Моўчанам перанесены на 24 ліпеня


Андрэй Моўчан

Андрэй Моўчан

У судзе Першамайскага раёну пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі ўначы 14 ліпеня.

Яго вінавацяць паводле арт. 23.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства). Пры затрыманьні Моўчана моцна зьбілі.

Сёньня ў судзе былі выслуханыя паказаньні Моўчана. Аднак на працэс не зьявіліся сьведкі-міліцыянты. З гэтай прычыны разгляд справы перанесены на 24 ліпеня. Моўчана да суду выпусьцілі на свабоду.

Моўчана затрымалі ў ноч зь пятніцы на суботу ў мікрараёне Ўручча быццам бы за тое, што пад мостам ён прыклеіў налепку «Не — сьмяротнаму пакараньню». Дарэчы, налепка вісіць і дагэтуль.
XS
SM
MD
LG