Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбашаў: «Я адразу настроіўся на галадоўку»


6 ліпеня пасьля знаходжаньня 15 сутак за кратамі на волю выйшаў адзін зь лідэраў моладзевай ініцыятывы «Zмена» Аляксандар Арцыбашаў.

Ён адбываў пакараньне нібыта «за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы». Але, як цьвердзіць Аляксандар, ён ня лаяўся, а пакараньне — гэта помста з боку ўлады за ягоную грамадзкую дзейнасьць.

Пратэстуючы супраць несправядлівага выраку моладзевы актывіст праводзіў галадоўку.

«Гэта ня першая мая галадоўка. Папярэдні раз я галадаваў 17 дзён. Я настроіўся на галадоўку ў першы ж дзень. І, мабыць, гэта дапамагала. Скажу шчыра, у апошні дзень я адчуваў сябе амаль гэтаксама, як у першы. Мне перадавалі ваду і сокі, вітамінаў хапала», — сказаў Аляксандар Арцыбашаў «Свабодзе».

Пасьля выхаду на волю Аляксандар з жонкай, сынам і цесьцем паехалі ў вёску:

«Я рады, што зноў з сваім блізкімі. Хачу правесьці разам зь імі некалькі дзён на сьвежым паветры. А потым — зноў за справы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG