Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: яшчэ адзін пратэст супраць новабудоўлі

абноўлена

Фёдар Петрусевіч паказвае плян забудовы.
Фёдар Петрусевіч паказвае плян забудовы.

У спальным раёне Берасьця людзі пратэстуюць супраць будаўніцтва аптэкі.

На агароджу плянаванай будпляцоўкі вывешваюць лёзунгі, зьбіраюць подпісы, пішуць у розныя інстанцыі, ледзь ня штодня ладзяць імправізаваныя мітынгі. Людзі абураныя, што будаўніцтва распачалі без уліку іхнай думкі.

4 ліпеня ля месца, дзе паводле расейскага інвэстпраекту плянуецца збудаваць аптэку, таксама не сьціхалі дыскусіі. Каля 20 чалавек сабраліся ля агароджы і тлумачылі начальніку будаўнічай арганізацыі, што не дазволяць распачынаць будоўлю. Начальнік прыгразіў, што вымушаны будзе распачаць працу пад аховай міліцыі.
Берасьце: яшчэ адзін пратэст супраць новабудоўлі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:09 0:00

Спадар: «А што, міліцыя пойдзе супраць народу? Што яна, мяне ў каталажку пасадзіць, міліцыя твая?»

Начальнік будаўнічай арганізацыі: «Аштрафуюць…»

Спадар: «За што аштрафуюць? Я што парушаю? Гэта наша зямля!»
Ля будоўлі штодня адбываюцца стыхійныя мітынгі
Ля будоўлі штодня адбываюцца стыхійныя мітынгі

Пытаюся ў людзей, чаму яны супраць зьяўленьня двухпавярховай аптэкі ў двары:

Спадарыня: «Ну як чаму? Гэта, па-першае, зямля гэтага дома. Нашым дзецям ужо ўвогуле тут ня будзе дзе гуляць. Па-другое, усё стыхійна так зрабілася. Выходзім — ужо будуецца…»

Спадар: «А вы паглядзіце на мясцовасьць. Тут ужо і так частыя ДТЗ, вось нядаўна двух дзяцей зьбіла… А тут будынак будзе, дык увогуле ня будзе праглядацца…»
На агароджы амаль штодня зьяўляюцца новыя плякаты
На агароджы амаль штодня зьяўляюцца новыя плякаты

Яшчэ людзі кажуць, што баяцца, каб у будучыні гэтая аптэка не ператварылася ў бар ці казіно:

«Паводле пляну бачна, што пад аптэку адводзіцца максымум траціна ад гэтай будоўлі. Прызначэньне гэтых памяшканьняў невядомае. Ці будзе гэта новы бар, ці новая крама алькагольных напояў, невядома… Двухпавярховая аптэка ў раёне, дзе побач яшчэ ёсьць тры ці чатыры аптэкі — гэта проста нонсэнс…»

Адразу пасьля ад’езду начальніка будаўнічай арганізацыі да пратэстоўцаў пад’ехаў дэпутат гарсавету Сяргей Пухальскі. Аднак пакуль і яму не ўдалося улагодзіць пратэст. Людзі пачынаюць выказваць адкрыты недавер прадстаўнікам улады. На адным зь мітынгаў ля будоўлі нават прагаласавалі за роспуск мясцовага Савету дэпутатаў.
Фёдар Петрусевіч
Фёдар Петрусевіч

Былы вайсковец Фёдар Петрусевіч, які ачоліў пратэст жыхароў, кажа, што канфлікт павінен быць вырашаны толькі праз адмову ад ідэі будаўніцтва:

«Ёсьць закон аб мясцовым самакіраваньні. А яны прыйшлі, як бандыты, і сказалі: „тут маё, а тут маё“. Гэта ж захоп! Гэта ж дзікунства!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG