Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінімальны розьнічны кошт на гарэлку ў Расеі з 1 ліпеня вырас з 98 да 125 рублёў ($3,8) за 0,5 літра.

Мінімальныя цэны на алькагольную прадукцыю павышаюцца ў сувязі з ростам акцызаў. Сёлета працэс падвышэньня акцызаў праходзіць у два этапы. З 1 студзеня акцызы павысіліся з 231 да 254 рублёў за 1 літар бязводнага этылавага спірту. З 1 ліпеня акцыз падвышаецца да 300 рублёў за літар. Для гарэлкі акцыз складзе 60 рублёў з бутэлькі 0,5 літра.

У Беларусі мінімальны розьнічны кошт на гарэлку апошні раз падвышаўся 29 красавіка і складае 19600 рублёў ($2,35) за паўлітра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG