Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў эфіры «Начной Свабоды» на вашы пытаньні адкажа Сяргей Марцалеў, былы кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалая Статкевіча.

19 чэрвеня Марцалеў прапанаваў фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 сьнежня, а таксама лідэрам апазыцыі і ключавым постацям парлямэнцкай кампаніі прайсьці праверку на дэтэктары хлусьні. Як Марцалеў плянуе правесьці свой экспэрымэнт, дзе ён возьме прыстасаваньне і адмыслоўцаў?

Марцалеў: «Незалежны тэлеканал быў бы ў такім ток-шоў зацікаўлены, бо кожны ўдзельнік — гэта мінімум 40 хвілін. Незалежны тэлеканал ці радыёстанцыя маглі б дапамагчы з абсталяваньнем. Яго дастаць няцяжка. Такі апарат, напрыклад, ёсьць у кожным банку. Патрэбны незалежны спэцыяліст, які б гэта праводзіў. Гэта можа быць не грамадзянін Беларусі. У бальшыні краінаў ёсьць прыватныя падобныя спэцыялісты, якія рэалізуюць такія ініцыятывы для асобаў, якія хочуць ачысьціцца ад падозраньняў перад органамі сьледзтва, напрыклад. Знайсьці такога адмыслоўца ўсё ж можна».

Рэакцыя апазыцыйных палітыкаў на прапанову Марцалева

Задаць пытаньне Сяргею Марцалеву можна ў камэнтарах да гэтага артыкулу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG