Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: У Дашкевіча ёсьць шанец патрапіць пад амністыю


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, якога трымаюць у Глыбоцкай калёніі, перавялі з ПКТ ( памяшканьне камэрнага тыпу) ў атрад.

Пра гэта стала вядома Паўлу Севярынцу ад аднадумцаў. Павал Севярнец мяркуе, што ў Зьмітра Дашкевіча ёсьць шанец падпасьці пад амністыю.

«Колькі ўсяго сядзець засталося Зьмітру? Яму засталося недзе 5 месяцаў. Таму мяркую, калі каго і будуць выпускаць, то могуць Дашкевіча, магчыма, яшчэ Каваленку. Гэта мне ўяўляецца больш рэальным, хаця таксама шмат і па іх пытаньняў».

16 чэрвеня Павал Севярынец, які адбывае 3 гады «хіміі» ў Пружанскім раёне, сустрэўся з аднапартыйцамі па БХД з Берасьця і былым кандыдатам на прэзыдэнта Віталем Рымашэўскім. «Абмеркавалі магчымасьці дапамогі маладафронтаўцам, якіх перасьледуюць улады і пытаньне будучых парлямэнцкіх выбараў. Мы выступаем за іх байкот», — паведаміў Павал Севярынец.

Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве, якое нібыта ўчыніў 18 сьнежня 2010 году разам з Эдуардам Лобавым. Абодва актывісты кажуць пра правакацыю спэцслужбаў з мэтай арыштаваць іх напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG