Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці транш прыйшоў


У Беларусь паступіў трэці транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры 440 мільёнаў даляраў.

Пра гэта агенцтву Інтэрфакс паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацыянальнага банку Беларусі:

«Мы пацьвярджаем паступленьне ў Беларусь трэцяга траншу крэдыту АКФ ЭўрАзЭС. Транш паступіў у поўным аб’ёме — $ 440 млн. Гэтыя сродкі залічаныя ў золатавалютныя рэзэрвы», — сказаў прадстаўнік НББ.

У чэрвені 2011 году ў разгар валютнага крызісу ў Беларусі Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭс ухваліў выдзяленьне крэдыту ў памеры 3 мільярды даляраў дзеля стабілізацыі плацёжнага балянсу Беларусі. Цягам мінулага году на рахункі Нацыянальнага банку трыма траншамі паступілі больш за 1 мільярд 200 мільёнаў даляраў, сёлета меркавалася атрымаць яшчэ два траншы — на 880 мільёнаў даляраў. Першыя 440 мільёнаў чакаліся яшчэ ў лютым, але іх не пералічвалі, бо беларускі бок так і ня выканаў шэраг умоваў для іх атрыманьня.

Прапанаваныя фондам захады патрабуюць больш жорсткай грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкі і карэкцыі ключавых прагнозных дакумэнтаў на 2012 год, якія зацьвярджаюцца ўказамі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак беларускі бок палічыў рэкамэндацыі збольшага «лішнімі дадатковымі страховачнымі мэханізмамі».

Калізія разьвязалася пасьля візыту ў Менск 31 траўня прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, які выказаўся за тое, каб пералічыць Беларусі трэці транш крэдыту і пачаць перамовы адносна чацьвёртай часткі пазыкі, якую Нацыянальны банк спадзяецца залічыць на свае рахункі да канца году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG