Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЭС можа запрацаваць у 2018-м, а не ў 2017-м


Пляцоўка пад будаўніцтва АЭС
Пляцоўка пад будаўніцтва АЭС

Згодна з праектам генэральнага кантракту ўвод першага энергаблёку плянуецца на 2018 год, другога — на 2020-ты.

Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на намесьніка галоўнага інжынэра, начальніка вытворча-эксплюатацыйнага ўпраўленьня Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі Сяргея Галанчука.

«У працэсе падрыхтоўкі генэральнага кантракту мы выйшлі на такія тэрміны», — сказаў Галанчук.

Раней плянавалася, што першы энергаблёк АЭС будзе запушчаны ў 2017-м годзе, другі — у 2018-м.

Сяргей Галанчук дадаў, што цяпер ідзе працэдура ўзгадненьня праекту генкантракту ўнутры дзяржаў. «Як толькі гэта будзе зроблена, мы будзем гатовыя падпісваць гэты дакумэнт, — адзначыў ён. — Мы імкнемся да таго, каб у самы бліжэйшы час падпісаць генэральны кантракт».

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 МВт. Яе маюць пабудаваць на Астравецкай пляцоўцы ў Гарадзенскай вобласьці.

Падпісаць генэральны кантракт на будаўніцтва атамнай станцыі расейскі і беларускі бакі плянавалі 18–19 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG