Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў павышаны цэны на паліва


У Беларусі ў трэці раз цягам гэтага года павышаны цэны на аўтамабільнае паліва — у сярэднім на 5%.

Кошт аднаго літра паліва цяпер складае:
  • бэнзін Нармаль-80 — 6350 рублёў
  • АІ-92 — 6650
  • АІ-95 — 7150
  • дызэльнае паліва — Br7300
  • дызэльнае паліва Эўра-5 — 7950.

Пра гэта паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім».

«Перагляд цэнаў на нафтапрадукты зроблены ў мэтахпаэтапнага збліжэньня цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюза, а таксама павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забесьпячэньня магчымасьці далейшай мадэрнізацыі вытворчасьці», — заяўляюць у «Белнафтахіме».

У канцэрне ўдакладнілі, што «дзеючыя цэны ў раздроб на аўтабэнзін (з улікам павелічэньня) застаюцца ніжэй за ўзровень аналягічных цэн у Расеі на 3-9%».

Раней цэны на паліва ў Беларусі мяняліся 11 красавіка і павялічылася ў сярэднім на 5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG