Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 4 чэрвеня


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, але без дажджу. Тэмпэратура: +14–16.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Праскі акцэнт», «Госьці Свабоды» і «Зона Свабоды». У «Праскім акцэнце» сябра аргкамітэту «Беларускага руху» Віктар Івашкевіч, стыпэндыянт Вацлава Гаўла на Радыё Свабода Франак Вячорка, Сяргей Дубавец і Сяргей Навумчык абмяркоўваюць, ці варта апазыцыі ўдзельнічаць у восеньскіх выбарах.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Санкт-Пецярбургу саміт Расея-ЭЗ.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зь візытам ва Ўзбэкістане.

4 чэрвеня – Міжнародны дзень нявінных дзяцей-ахвяраў агрэсіі.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1918 – апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.

1989 – у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары.

1989 – на пэкінскай плошчы Цяньаньмэнь зьявіліся танкі і студэнцкі рух за дэмакратычныя свабоды ў Кітаі быў патоплены ў крыві.

У гэты дзень нарадзіліся:

1952 – Браніслаў Камароўскі, прэзыдэнт Польшчы.

У гэты дзень памерлі:

1798 – Джакама Казанова, італьянскі авантурнік, падарожнік і пісьменьнік.

1872 – Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар.

1952 – Язэпа Варонка, адзін з стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

1986 – Канстанцыя Буйла, беларуская паэтка.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Люблю наш край — старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
Хаціны ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў,
І рэчку, што імкліва воды
Імчыць ў нязьведаную даль,
І схілы берагоў пясчаных,
І яснасьць чыстых яе хваль.


Канстанцыя Буйла

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Магілёў: апазыцыі параіцца з народам забаранілі

Затрымалі аўтара суполкі «Ўкантакце», што заклікала на «Марш мільёнаў»

Беларусь атрымала крэдыт ЭўрАзЭС
XS
SM
MD
LG